viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: Улады спрабуюць выбіць журналістаў і праваабаронцаў з перадвыбарчага працэсу

2015 2015-03-14T11:02:34+0300 2015-03-14T11:06:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-svaboda.org.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі. Фота: svaboda.org

Кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі. Фота: svaboda.org

Кіраўнік ПЦ “Вясна” на сваёй публічнай старонцы ў Facebook пракаментаваў апошнія факты перасьледу журналістаў і праваабаронцаў у Магілёве.

“12 сакавіка адбыўся вобшук у памяшканьні, дзе месьцяцца рэдакцыя газеты “Наш Магілёў” і філія ПЦ “Вясна”, у аўторак, 17 сакавіка, у абласным судзе - працэс па ліквідацыі Магілёўскага праваабарончага цэнтру. Відавочна, што гэтыя падзеі зьвязаныя паміж сабою. Прэтэнзіі, якія абласныя ўлады мелі да незалежных журналістаў і да праваабаронцаў, зараз пачалі набываць форму канкрэтнага перасьледу з мэтай запалохаць, спыніць журналісцкую актыўнасьць і пазбавіць адзіную зарэгістраваную абласную праваабарончую арганізацыю легальных правоў для дзейнасьці.
Гэта спланаваная акцыя. Перасьлед праваабаронцаў і журналістаў набывае пастаянны характар. Яшчэ зусім нядаўна з краіны была высланая праваабаронца Алена Танкачова, у рэгіёнах ідуць адміністратыўныя працэсы супраць журналістаў, якія працуюць на незалежныя СМІ. Такім чынам улады рыхтуюцца да выбараў. Яны спрабуюць выбіць журналістаў і праваабаронцаў з перадвыбарчага і выбарчага працэсу з тым, каб як мага меней інфармацыі пра парушэньні падчас выбараў, пра тое, як выбары праходзяць, даходзіла да людзей, да міжнароднай грамадскасьці”, - напісаў Алесь Бяляцкі.

Нагадаем, у Магілёве 12 сакавіка міліцыя ў межах праверкі па заяве аб паклёпе правяла агляды кватэры Ігара Барысава, рэдактара сайта “Наш Магілёў”, і памяшкання, у якім знаходзяцца рэдакцыя выдання і абласная філія Праваабарончага цэнтра “Вясна”, выняўшы кампутарную тэхніку ў журналіста і праваабаронцаў. А Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага райвыканкаму ў гэтым месяцы праз суд распачало чарговую спробу спынення дзейнасці ГА “Магілёўскі праваабарончы цэнтр”, папярэдне ўчыніўшы перашкоды для дзейнасці арганізацыі.     

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства