viasna on patreon

Ігар Барысаў: Ператрусы пад выглядам аглядаў – не толькі справа за паклёп (відэа)

2015 2015-03-13T16:26:35+0300 2015-03-13T17:24:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/111barysauiharmahileucr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

13 сакавіка рэдактар сайта “Наш Магілёў” Ігар Барысаў сустрэўся з праваабаронцамі і распавёў падрабязнасці ўчорашняга ператрусу, а таксама падзяліўся меркаваннямі наконт прычынаў узмацнення ціску на грамадзянскую супольнасць ў Магілёве. 

“Уранку 12 сакавіка, а дакладна ў 8. 55 нехта патэлефанаваў у дзверы. Гэта былі чатыры супрацоўнікі міліцыі і 2-е панятых, якія, паказаўшы пастанову пракурора, спрабавалі ўвайсці ў кватэру. Яны паведамілі, што я падазраюся ў тым, што здзейсніў паклёп  па артыкуле 188 часткі 2 Крымінальнага кодэксу на дырэктара прадпрыемства “Стужка” Сяргея Пятрова. Паклёп знайшлі ў артыкуле размешчаным на сайце “Наш Магілёў”. У артыкуле размова ішла пра тое, што дырэктар прайграў сваю кватэру і частку акцый прадпрыемства. І вось каб устанавіць, ці мае гэтае месца дачыненне да справы - неабходна зрабіць агляд маёй кватэры.

Я быў крыху здзіўлены, якім чынам яны маглі патрапіць у агульны замкнёны калідорчык, за якім усяго толькі дзве кватэры. Аказваецца, супрацоўнікі міліцыі пры гэтым выкарысталі свае звычайныя хітрыкі. Яны патэлефанавалі суседцы і прадставіўшыся жыхарамі ніжэйшага пад’езду, паведамілі, што іх залілі вадой. Суседка была таксама моцна здзіўленая, калі замест вадаправодчыка ўбачыла цэлы натоўп міліцянтаў.

Я паспрабаваў затрымаць іх на 15 – 20 хвілін на парозе, перапісаўшы іх прозвішчы і пасады, зрабіў выпіскі з пастановы пракурора. Мяне таксама не задаволіла, што яны прыйшлі са сваімі панятымі, прычым без пашпартоў. Я настойваў, каб прыехалі мае панятыя, а гэта людзі, якім я давяраю.  Патэлефанаваў праваабаронцу Барысу Бухелю, іншым знаёмым, каб тыя прыехалі да мяне прысутнічаць пры аглядзе. Аднак гэта не спыніла супрацоўнікаў міліцыі, і яны рашуча пасунуліся ў кватэру. Мне зачыталі мае правы, не пазначыўшы пры гэтым, у якім я статусе знаходжуся: падазраваны, сведка, ці яшчэ хто. Праз тры хвіліны прыехаў Аляксей Яўгенаў, які мае юрыдычную даверанасць прадстаўляць мае інтарэсы ад незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці. Аднак яму таксама не дазволілі ўвайсці ў кватэру.

Затым пачаўся агляд. Спачатку забралі сістэмны блок, хаця я прасіў, каб узялі толькі вінчэстэр. Затым знайшлі два ноўтбукі, забралі мой асабісты нанатнік, маўляў, там можа ўтрымлівацца інфармацыя, якая датычыцца крымінальнай справы, якая, магчыма будзе ўзбуджана, а зараз праходзіць толькі праверка”, - распавёў актывіст.

Дарэчы, паводле Ігара Барысава, адначасова праверка адбываецца і ў дачыненні да гендырэктара ОАО “Стужка” Сяргея Пятрова, каб вызначыць, ці сапраўды мелі месца факты, змешчаныя ў артыкуле “Дырэктар ААТ “Стужка” прайграў у казіно кватэру і акцыі прадпрыемства”.

Напрыклад я, хоць і з’яўляюся рэдактарам сайта, але той матэрыял не размяшчаў, і не пісаў гэты артыкул; нідзе не фігуруе ні маё прозвішча, ні мае ацэнкі. Гэта пісаў зусім іншы журналіст.

У мяне спрабавалі ўзяць тлумачэнні пра з’яўленне гэтага артыкула, аднак я адмовіўся ад гэтага, спаслаўшыся на адпаведны артыкул Канстытуцыі, паколькі маю права не сведчыць супраць сябе, а зраблю гэта ў прысутнасці свайго адваката.

Прычыны такой пільнай увагі да сябе Ігару Барысаву падаюцца значна шырэй, чым проста праверка па крымінальнай справе:

“За дзейнасцю выдання “Наш Магілёў” улады назіраюць даўно і пільна. Вось ў жніўні, напрыклад, быў спынены мой аўтамабіль на дарозе “Мінск –Магілёў”, канфіскаваныя каля 12 тысячаў бюллютэняў і ў іх ліку наклад “Нашага Магілёва”. Правахоўнікі і чыноўнікі актыўна сочаць за інфармацыяй, якая размяшчаецца на сайце. Яна вострая, крытычная і часам выклікае незадавальненне.

У свеце таго, што зараз адбываецца ў Магілеве: і вобшук у мяне на кватэры, бо па сутнасці гэта быў не агляд, а менавіта вобшук (міліцыю цікавілі розныя квіткі: за паліва, за кватэру, за тэлефон, якія яны нават хацелі перапісаць, цікавілі іх і партыйныя паперы), і вобшук у памяшканні, дзе месціцца філія Праваабарончага цэнтра “Вясна”, а таксама чарговы наезд на Магілёўскі праваабарончы цэнтр, які спрабуюць зачыніць, гэта ўсё звёны аднаго ланцуга і гэты ланцуг, на маю думку, ні што іншае як набліжэнне прэзідэнцкіх выбараў”.

Ігар Барысаў заключыў дамову з адвакатам на прадстаўленне ягоных інтарэсаў, каб пракансультавацца наконт далейшых крокаў у гэтай, пакуль не ўзбуджанай, справе.

Нагадаем, 12 сакавіка ў Магілёве на кватэры журналіста і намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава, а таксама ў памяшканні філіі ПЦ “Вясна” супрацоўнікі міліцыі правялі агляды ў межах праверкі па заяве дырэктара ААТ “Стужка” Сяргея Пятрова аб паклёпе. У выніку з абодвух памяшканняў агулам былі канфіскаваныя шэсць кампутараў, мадэмы, перыядычныя выданні і нататнік журналіста.

Ігар Барысаў: Ператрусы пад выглядам аглядаў – не толькі справа за паклёп (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства