Украінскія актывісты выказваюць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі

2015 2015-03-09T15:43:44+0300 2015-03-09T15:53:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salidarnast_ukraina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На скрыню Праваабарончага цэнтра “Вясна” прыйшоў ліст салідарнасці ад украінскіх грамадзян і сацыяльных актывістаў. Яны арганізавалі кампанію ў абарону беларускіх палітвязняў і накіравалі сваю заяву. У заяве актывісты звяртаюць увагу на незаконные вынясенні прысудаў Ігару Аліневічу, Мікалаю Дзядку, Арцёму Пракапенка, Яўгену Васьковічу і іншым, а таксама на беспадстаўныя адвольныя затрыманні і адміністрацыйныя арышты беларускіх актывістаў.

“Мы звяртаемся да ўсіх праваабарончых арганізацыяў па ўсяму свету, каб дапамагчы ў асвеце сістэматычных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў сувязі з сацыяльнымі актывістамі. Мы таксама просім урады еўрапейскіх краінаў і праваабарончыя арганізацыі накіраваць афіцыйныя лісты прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнка з патрабаваннем спыніць ціск і як мага хутчэй вызваліць усіх палітычных зняволеных. А таксама спыніць рэпрэсіі супраць грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў у Беларусі”, - гаворыцца ў заяве.

Украінскія актывісты не застаюцца ў баку ад сітуацыі з палітзняволенымі ў Беларусі і выказваюць ім сваю падтрымку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international