Amnesty International адзначае палітычна матываваны характар пераследу Юрыя Рубцова

2015 2015-02-25T16:08:20+0300 2015-02-26T10:11:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou_jury.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Юры Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Палітвязень Юры Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Адзін з раздзелаў штогадовай справаздачы Amnesty International, прысвечаны стану правоў чалавека ў Беларусі, утрымлівае інфармацыю пра крымінальны пераслед актывіста Юрыя Рубцова, што адбывае пакаранне ва ўстанове адкрытага тыпу №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

Пераслед грамадскага актывіста Юрыя Рубцова Amnesty International звязвае з парушэннямі свабоды сходаў у Беларусі:

“Закон аб масавых мерапрыемствах не зазнаў зменаў: ён па-ранейшаму забараняў вулічныя пратэсты, у тым ліку адзіночныя, нягледзячы на ​​няспынныя заклікі з боку праваабарончых механізмаў ААН да Беларусі перагледзець заканадаўчыя абмежаванні на публічныя сходы і дэкрыміналізаваць арганізацыю публічных мерапрыемстваў без афіцыйнага дазволу. Мірныя дэманстранты неаднаразова арыштоўваліся і прысуджаліся да кароткіх тэрмінаў утрымання пад вартай.

Штогадовае мерапрыемства з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС адбылося ў красавіку. Паводле прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, 16 удзельнікаў былі адвольна затрыманыя ў сувязі з гэтым мерапрыемствам. Сярод іх быў актывіст з Гомеля Юрый Рубцоў, які быў затрыманы за майку з лозунгам “Лукашэнка, сыходзь!” і абвінавачаны ў “непадпарадкаванні загадам міліцыя” і “лаянцы”. Ён быў прысуджаны да адміністратыўнага арышту на тэрмін 25 сутак у выніку суда, на які ён быў дастаўлены напаўаголены, пасля таго як міліцыя канфіскавала яго майку. У жніўні супраць яго была распачатая крымінальная справа нібыта за абразу суддзі падчас суда, які адбыўся раней, а ў кастрычніку ён быў асуджаны ў закрытым судовым пасяджэнні да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні адкрытага тыпу (зменшаны на год па законе аб амністыі)”.

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, каментуючы высновы аўтарытэтнай міжнароднай праваабарончай арганізацыі зазначае важнасць пазіцыянавання гэтага факта на парушэнне свабоды мірных сходаў:

“Для нас, праваабаронцаў, з'яўляецца вельмі важным, што “Міжнародная Амністыя” ў сваім штогадовым дакладзе падрабязна ўзгадала пра крымінальны пераслед актывіста Юрыя Рубцова ў кантэксце свабоды мірных сходаў. Неаднаразова ў апошні час даводзілася чуць ад некаторых уплывовых прадстаўнікоў Еўразвязу пра наяўнасць у Рэспубліцы Беларусь толькі трох палітычных зняволеных. Прозвішча Юрыя Рубцова ў іх ліку не фігуравала. Важна таксама, што “Міжнародная амністыя” адзначае палітычна матываваны характар крымінальнага пераследу Рубцова, паколькі гэта цалкам супадае з меркаваннем і ацэнкамі беларускіх праваабарончых арганізацый”.

Паколькі пераслед Юрыя Рубцова наўпрост звязаны з незаконнай практыкай адвольных затрыманняў і з’яўляецца палітычна матываваным, Праваабарончы цэнтр “Вясна” і РГА “Беларускі Беларускі Хельсінкскі камітэт” кваліфікуюць яго як палітычнага вязня.

Юрый Рубцоў быў асуджаны 6 кастрычніка 2014 года судом Цэнтральнага раёну Менска нібыта за абразу суддзі або народнага засядацеля да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу №7. 22 снежня 2014 года накіраваны для адбыцця пакарання ў вёску Куплін Пружанскага раёна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international