Кобрын: суд над Алесем Мехам працягнецца 11 снежня

2014 2014-12-05T17:59:20+0300 2014-12-05T17:59:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kobryn-meh-sud-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кобрынскага раёна 4 снежня пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы Алеся Меха, які абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Менавіта так кваліфікаваны дзеянні прысутных у Свіслачы 26 кастрычніка на ўшанаванні памяці паўстанцаў 1963 года.

Намеснік старшыні суда Кобрынскага раёна Пятро Цімашэнка, які вёў судовы працэс, задаволіў хадайніцтва Алеся Меха пра выклік свіслацкіх сведкаў-міліцыянтаў на судовы працэс. Пратакол правапарушэння яны складалі завочна, і ў ім прысутнічаюць фактычныя памылкі, як, напрыклад, няправільны хатні адрас актывіста. Па словах Алеся Меха, сведкаў-міліцыянтаў ён не ведае, і прозвішчы іх упершыню даведаўся ў Кобрынскім РАУС падчас азнаямлення з матэрыяламі справы. У дадзеных імі тлумачэннях напісана, што яны пазналі старых сябраў Партыі БНФ, хаця ні сам Алесь, ні тым больш ягоны 17-гадовы сын Антон (на яго таксама складзены пратакол правапарушэння), не з’яўляюцца сябрамі партыі.

Судовае паседжанне, згодна з рашэннем суддзі, працягнецца 11 снежня.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international