viasna on patreon

Гомельскія праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыка ААН па пазасудовых пакараннях смерцю

2014 2014-11-18T13:49:59+0300 2014-11-18T13:51:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/christof_heyns.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крыстаф Хэйнс, Спецдакладчык ААН па пазасудовых пакараннях смерцю

Крыстаф Хэйнс, Спецдакладчык ААН па пазасудовых пакараннях смерцю

Гомельскі цэнтр стратэгічнай цяжбы накіраваў паведамленне сп. Крыстафу Хэйнсу, Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб пазасудовых пакараннях смерцю. У паведамленні праваабаронцы інфармуюць спецдакладчыка аб прывядзенні ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да гамяльчаніна Аляксандра Грунова, індывідуальная скарга якога знаходзіцца на разглядзе ў Камітэце па правах чалавека ААН.

Праваабаронцы выказалі занепакоенасць прывядзеннем у краіне ў выкананне смяротнага пакарання, якое па сваёй сутнасці з'яўляецца пазасудовым смяротным пакараннем.

"Любое парушэнне патрабаванняў на справядлівае судовае разбіральніцтва кваліфікуецца менавіта як пазасудовае смяротнае пакаранне. У скарзе пакаранага гамяльчаніна якраз раскрываецца парушэнне яго права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Урад Беларусі атрымаў запыт не прыводзіць у выкананне смяротны прысуд да таго часу, пакуль справа знаходзіцца на разглядзе Камітэта, тым не менш, парушыў свае абавязацельствы", - адзначыў кіраўнік Гомельскага цэнтра стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка.

У звароце праваабаронцы заклікаюць Спецдакладчыка ААН распачаць усе магчымыя дзеянні ў рамках свайго мандату. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства