viasna on patreon

Amnesty International: Яшчэ адзін чалавек застаецца ў камэры сьмяротнікаў у Беларусі

2014 2014-11-07T08:13:00+0300 2014-11-09T08:16:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnestyshield.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная амністыя

Міжнародная амністыя

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла пакараньне сьмерцю зьняволенага Аляксандра Грунова, асуджанага за забойства.

 «Гэта ўжо трэцяе выкананьне сьмяротнага прысуду ў Беларусі ў 2014 годзе, — гаворыцца ў заяве праваабарончай арганізацыі. — Прашэньне Аляксандра Грунова аб памілаваньні быў адхілены 13 кастрычнiка, а 4 лістапада яго маці атрымала пасылку з вопраткай, якую ён насіў у камэры сьмяротнікаў. Па словах беларускіх праваабаронцаў, гэта звычайна робіцца пасьля таго, як быў выкананы сьмяротны прысуд. Сям’я і адвакат разьлічваюць атрымаць афіцыйнае пацьверджаньне на працягу бліжэйшых некалькіх дзён. Ім не паведамілі пра дату пакараньня і не далі магчымасьці апошняй сустрэчы ў парушэньне міжнародна прызнаных стандартаў па ўжываньні сьмяротнага пакараньня, адзначаюць прадстаўнікі Міжнароднай Амністыі.

Жыхар Гомеля Груноў быў асуджаны да сьмяротнага пакараньня судом у Гомелі 14 чэрвеня 2013 за забойства дзяўчыны з асаблівай жорсткасьцю. 20 верасьня 2012 года ён нанёс студэнтцы больш за 100 нажавых раненьняў. 22 кастрычнік 2013 году Вярхоўны Суд Беларусі адмяніў сьмяротны прысуд, вынесены Гомельскім абласным судом і вярнуў справу на новы разгляд у суд першай інстанцыі,
але 24 сьнежня 2013 г. абласны суд зноў прысудзіў яго да сьмерці. Справа Аляксандра Грунова была прынятая на разгляд Камітэту ААН па правах чалавека.
Камітэт прасіў не выконваць прысуд, пакуль не разгледзіць справу, але, як і ў папярэднія выпадках, беларускія ўлады выканалі прысуд.
Amnesty International паведамляе, што як найменей, адзін чалавек застаецца ў камэры сьмяротнікаў у Беларусі цяпер, і ёсьць асьцярогі, што ён знаходзіцца ў непасрэднай небясьпецы выкананьня прысуду. Эдуард Лыкаў быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня 26 лістапада 2013 году за пяць забойстваў. Яго апэляцыя была адхіленая Вярхоўным судом 15 красавіка 2014 году.
Пасьля пэрыяду дваццаці чатырох месяцаў, цягам якіх у Беларусі на каралі сьмерцю, Беларусь выканала тры сьмяротныя прысуды ў 2014 годзе.
Пры гэтым Беларусь застаецца апошняй краінай у Эўропе і Цэнтральнай Азіі, якая праігнаравала ня толькі свае прававыя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека, але і глябальную тэндэнцыю да адмены сьмяротнага пакараньня, заяўляе Amnesty International і зноў заклікае Беларусь неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.
Як адзначае Amnesty International, у Беларусі сьмяротныя прысуды выконваюцца ў строгім сакрэце, пра гэта адпаведным чынам не апавяшчаюць зьняволеных, іх сем’і або іх законных прадстаўнікоў. Асуджаных не папярэджваюць, што прысуд мае быць выкананы, замест гэтага іх выводзяць з камэраў, кажуць, што прашэньне аб памілаваньні было адхілена, а затым ставяць на калені і страляюць у патыліцу.
Крымінальна-выканаўчы кодэкс дазваляе беларускім уладам адмаўляюцца вяртаць целы пакараных іх сем’ям ці нават паведамляць пра месцазнаходжаньне пахаваньня. У кастрычніку 2013 года, Спэцыяльны дакладчык ААН па пытаньні аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі заявіў: «Тое, як сьмяротнае пакараньне выконваюць у Беларусі, зьяўляецца бесчалавечным».
Amnesty International выступае супраць сьмяротнага пакараньня ва ўсіх выпадках без выключэньня. Сьмяротнае пакараньне парушае права на жыцьцё, якое абвешчанае ва Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, гаворыцца ў заяве.

 

Радыё "Свабода".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства