Праваабаронцы папярэджваюць пра пагрозу масавага выдварэння людзей з Крыма

2014 2014-10-17T17:07:00+0300 2014-10-20T21:10:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jurauandrej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Андрэй Юраў

Праваабаронца Андрэй Юраў

Расія павінна даць усім крымчанам, якія не атрымлівалі расійскі пашпарт і застаюцца грамадзянамі Украіны, від на жыхарства аўтаматычна. Такое меркаванне выказаў сябра Савета па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі Андрэй Юраў ​​у інтэрв'ю тэлепраекту «Цэнтра журналісцкіх расследаванняў» у эфіры ТК «Соціальна країна».

«Цяпер паўстануць вялікія непрыемнасці ў людзей, якія не атрымалі ні расійскі пашпарт, ні від на жыхарства. Мы кажам пра тое, што расійская ўлада павінна, як мінімум, даць усім такім людзям аўтаматычна від на жыхарства. Гэта было б, як мінімум, справядліва. Але што ўчыніць расійская ўлада - гэта асобнае пытанне», - заявіў Юраў.

Паводле яго, у выпадку, калі не прыняць адпаведнае рашэнне на заканадаўчым узроўні, у Крыме можа пачацца масавае выдварэнне людзей і, як следства, пазбаўленне іх уласнасці.

«Любы паліцэйскі абавязаны выдварыць, ён жа не можа парушыць закон, ён даваў прысягу. Патрэбны нейкі заканадаўчы акт, які дазволіў бы сапраўднаму чыноўніку, не заўсёды дрэннаму чалавеку, не рабіць гэтых пачварных дзеянняў. На жаль, для гэтага патрэбныя рашэнні ўзроўню больш высокага. Для мяне вельмі важная сітуацыя справядлівасці. Таму што калі зараз пачнецца масавае выдварэнне крымчан, якія з'яўляюцца грамадзянамі Украіны, з паўвострава - гэта будзе поўнае бязладдзе. Людзей будуць фактычна пазбаўляць уласнасці», - кажа праваабаронца.

Сябра СПЧ Андрэй Юраў ​​пагадзіўся з тым, што гэтая праблема павінна быць у парадку дня перамоваў паміж прэзідэнтамі Украіны і Расіі, паколькі пытанне прымусовага выдварэння з тэрыторыі Крыму тычыцца многіх крымчан, і не толькі крымскіх татараў. Разам з тым, паводле Юрава, на сёння ацаніць колькасць людзей, якія могуць пацярпець у выніку непрыняцця рашэння аб аўтаматычным відзе на жыхарства, немагчыма.

«Ёсць праблема. Нягледзячы на ўсе намаганні Крымскай палявой місіі, нам не ўдалося ніякіх лічбаў дакладных атрымаць, акрамя тых, хто напісаў заявы (аб адмове ад прыняцця расійскага грамадзянства - рэд.). Гэта, прыкладна, паўтары-дзве тысячы (па дадзеных ФМС РФ - тры тысячы - рэд). Трэба ацаніць парадак лічбаў: гаворка ідзе аб 15-ці, 30-ці, 70-ці тысячах? Мы нават парадку не ведаем. Калі я кажу мы, я маю на ўвазе праваабаронцаў міжнародных. Для нас вельмі важна зразумець: гэтая вельмі ўразлівая група - гэта колькі людзей? Але мы не можам ацаніць. У нас няма такой магчымасці», - кажа Андрэй Юраў.

Раней Андрэй Юраў ​​заявіў, што некаторым крымскім татарам, якія не паспелі зарэгістравацца да рэферэндуму ў Крыме, магчыма, прыйдзецца часова пакінуць тэрыторыю паўвострава. Паколькі, па словах праваабаронцы, крымскія татары, не паспеўшыя зарэгістравацца, паводле заканадаўства РФ будуць лічыцца «як замежнікі або асобы без грамадзянства, якія нібыта незаконна знаходзяцца на тэрыторыі Расіі».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international