Amnesty International патрабуе ад ДНР адмовіцца ад смяротнага пакарання

2014 2014-08-27T11:41:20+0300 2014-08-27T11:42:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ai-ukraine.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Узброеная групоўка, якая называе сябе Данецкай Народнай Рэспублікай, павінна адмовіцца ад ажыццяўлення «смяротных караў», за якімі стаяць пагрозы сепаратыстаў забіць асуджаных да пажыццёвага зняволення.

Пра гэта праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла пасля таго, як сепаратысты абвесцілі пра зацверджанне Крымінальнага кодэкса ДНР, які прадугледжвае смяротнае пакаранне «за асабліва цяжкія злачынствы, уключаючы здраду, рабаванні і шпіянаж».

«Забойства зняволеных строга забароненае ў адпаведнасці з Жэнеўскімі канвенцыямі, якія ўсе бакі павінны выконваць у перыяд канфлікту», - падкрэсліў намеснік дырэктара праграмы Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Дзяніс Крывашэеў. «Пацверджанне гэтых пагрозаў сепаратыстаў прадэманструе, наколькі адчайна беззаконьне выходзіць з-пад кантролю ва ўсходняй Украіне».

Аб увядзеннi смяротнага пакарання сепаратысты паведамілі 17 жніўня, калі адбылося першае паседжанне «прэзідыума савета міністраў» самаабвешчанай ДНР і былі прынятыя пастановы «Аб зацверджанні«Палажэння аб ваенных судах Данецкай Народнай Рэспублікі»і«Аб зацверджанні Крымінальнага кодэкса Данецкай Народнай Рэспублікі». Пры распрацоўцы «Крымінальнага кодэкса ДНР» за аснову была ўзятая нарматыўная база Расійскай Федэрацыі. «Крымінальны кодэкс» прадугледжвае смяротнае пакаранне за асабліва цяжкія злачынствы, уключаючы здраду, рабаванні і шпіянаж. Пры гэтым «першы віцэ-прэм'ер» самаабвешчанай ДНР Уладзімір Анцюфееў заявіў, што «ўвядзенне смяротнага пакарання - гэта не помста, а вышэйшая ступень сацыяльнай абароны».

І ўжо 22 жніўня Інфармацыйна-аналітычны цэнтр СНБА паведаміў, што баевікі з групы сепаратыстаў захапілі пенітэнцыярную ўстанову ў Данецку і пагражалі пакараць смерцю ўсіх асуджаных да пажыццёвага зняволення, а іншых прымушалі ўступаць у свае шэрагі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international