Баранавічы: адзін з арганізатараў страйку прадпрымальнікаў трапіў у шпіталь і знаходзіцца пад наглядам міліцыі

2014 2014-07-03T08:22:52+0300 2014-07-03T08:31:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-milicija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах 2 ліпеня быў затрыманы індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус пасля візіту ў гарвыканкам і сустрэчы з журналістам раённай газеты. Яго адвезлі ў гарадскі аддзел міліцыі, дзе начальнік аховы грамадскага парадку і прафілактыкі правапарушэнняў маёр міліцыі Аляксей Гетмам пачаў складаць на актывіста адміністрацыйны пратакол за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства індывідуальных прадпрымальнікаў 1 ліпеня на гарадскім каапрынку і ў вялікай зале гарвыканкама. Гэты працэс зацягнуўся амаль на 5 гадзін. Падчас складання пратаколу Мікалаю Чарнавусу (ён інвалід II-ой групы) стала кепска, і ён неаднаразова прасіў аб дапамозе, але маёр міліцыі Аляксей Гетмам адмаўляўся выклікаць хуткую дапамогу.

Пасля складання адміністрацыйнага пратакола Мікалай Чарнавус не быў вызвалены , а яго накіравалі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе яму стала зусім кепска. У грамадскага актывіста рэзка павялічыўся ціск і здарыўся гіпертанічны крыз. У гэтых умовах супрацоўнікі міліцыі вымушаны былі выклікаць хуткую дапамогу і даставіць Мікалая Чаравуса ў гарадскі шпіталь, дзе ён знаходзіцца пад наглядам 2-х супрацоўнікаў міліцыі.

Па словах Віктара Сырыцы, які паспеў перагаварыць з Мікалаем Чарнавусам падчас яго пераходу з прыёмнага пакоя ў I-ае хірургічнае аддзяленне, выглядае ён вельмі стомленым і хворым.

Адначасова стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі не пусцілі ў палату да Мікалая Чарнавуса яго сына.

 

Фота: Мікалай Чарнавус размаўляе з супрацоўнікам міліцыі падчас страйку прадпрымальнікаў

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international