Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў шпіталізаваны пасля 30 сутак галадоўкі

2014 2014-05-27T10:50:47+0300 2014-05-27T11:02:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou_juryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў, удзельнік "Дзядоў-2013"

Юрый Рубцоў, удзельнік "Дзядоў-2013"

Уначы 27 траўня з гомельскага ІЧУ вызвалілі мясцовага актывіста Юрыя Рубцова. Нагадаем, пасля вызвалення 21 траўня з мінскага ізалятара на Акрэсціна, дзе актывіст адбываў 25 сутак арышту пасля Чарнобыльскага шляху, ён адразу вярнуўся ў Гомель. Але на чыгуначным вакзале да Рубцова пад'ехаў міліцэйскі УАЗ, і Юрыя даставілі ў аддзяленне міліцыі Чыгуначнага раёна, дзе на яго склалі пратаколы аб непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы. Суд даў Рубцову новых 5 сутак арышту.

Выпусціць актывіста з ізалятара павінны былі 27 траўня ў 4.10 раніцы. Але сваякам, што прыехалі яго сустрэць, дзяжурны ізалятара адказаў, што «Рубцоў ужо вызваліўся». Знайсці актывіста яго жонка і сын не змаглі, дадому ён не вярнуўся.

Толькі пазней яго ўдалося адшукаць у міліцыі - як аказалася, з ІЧУ актывіста адвезлі ў Чыгуначны РАУС «для гутаркі». Пасля таго, як Рубцова выпусцілі з міліцыі, яго шпіталізавалі, паколькі ён 30 сутак трымаў галадоўку у знак пратэсту супраць самавольства міліцыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international