У Брэсце вучыліся “ведаць свае правы”

2014 2014-05-18T07:14:22+0300 2014-05-18T07:14:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-seminar-pravy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсце адбыўся семінар “Ведай свае правы”. Удзельнікамі мерапрыемства, якое было арганізавана мясцовым прадстаўніцтвам РГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”, былі актывісты грамадскіх арганізацый і палітычных партый, а таксама тыяі, хто жадае ведаць, як абараніць свае правы.

Падчас семінара юрысты і праваабаронцы распавялі пра палажэнні Канстытуцыі РБ, якія тычацца права на мірныя сходы, атрыманне і распаўсюд інфармацыі, а таксама беларускага заканадаўства (Законы “Аб масавых мерапрыемствах”, “Аб звароце грамадзян”, “Аб друку” ды інш.).

Асобная ўвага была нададзена практычнаму досведу: у прыватнасці, як трэба рэагаваць у выпадках выкліку ў міліцыю па тэлефоне альбо позве, і што варта ведаць у сітуацыях, калі міліцыянты прыходзяць па месцы жыхарства грамадзян. Акрамя таго, удзельнікі семінара атрымалі парады, якія тычацца выпадкаў затрыманняў падчас збору подпісаў, распаўсюду ўлётак і іншай друкаванай прадукцыі, правядзення дазволеных дэманстрацый, сходаў і пікетаў, а таксама захады па абскарджанню незаконных дзеянняў міліцыі ў адпаведных інстанцыях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international