viasna on patreon

Асуджаны да арышту Максім Вінярскі абвясціў сухую галадоўку

2014 2014-04-22T18:32:00+0300 2014-04-22T18:32:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viniarski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

Суд Фрунзенскага раёна Менска вынес рашэнне Максіму Вінярскаму - 12 сутак арышту.

Актывісту, у якога вострая ангіна, у судзе стала дрэнна. Медыкі "хуткай дапамогі", якія прыехалі на выклік, сказалі, што яму неабходна гаспіталізацыя, аднак міліцыянты запрацівіліся - ён паедзе на Акрэсціна. У адказ на гэта Максім у судзе абвясціў сухую галадоўку.

***

У судзе Фрунзенскага раёна Менска разглядаецца адміністрацыйная справа актывіста кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Максіма Вінярскага. Справу разглядае суддзя Людміла Лапо

Сёння Маскіма Вінярскага, які выходзіў з гандлёвага цэнтра “Карона”, затрымалі супрацоўнікі міліцыі, паведаміўшы, што ён падобны на злачынцу.

У адзяленні міліцыі яго звінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі склалі пратакол за правапарушэнне.

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, які нядаўна вызваліўся пасля 15-суткавага арышту з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў, паведаміў, што перад вызваленнем з ЦІПа супрацоўнік міліцыі прапанаваў яму часова з’ехаць са сталіцы. Маўляў, калі вы разумныя людзі, дык павінны зразумець, што ў вас ёсць два варыянты: альбо з’ехаць з краіны, альбо выехаць у вёску на пэўны час (маецца на ўвазе час правядзення Чэмпіянату свету па хакею). Бо “пытанне з вамі  ўсімі” будзе  абавязкова вырашана, папярэдзіў супрацоўнік ЦІПа.

У адказ на гэтае папярэджанне Вінярскі заявіў прааабаронцам, што ён не ўжывае наркотыкаў, не лаецца матам, не схільны да хуліганскіх учынкаў, і таму магчымы арышт просіць расцэньваць як прэвентыўную ізаляцыю з-за сваіх грамадска-палітычных перакананняў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства