Пракуратура – Зміцеру Крэмянецкаму: “Скарга прызнаная абгрунтаванай і падлягае задавальненню”

2014 2014-04-17T14:48:07+0300 2014-04-17T15:06:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kremjanecki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Крэмянецкі

Зміцер Крэмянецкі

Пракуратура Ельскага раёна прызнала шматлікія парушэнні правілаў унутранага распарадку ў ізалятары часовага ўтрымання аддзела ўнутраных спраў Ельскага райвыканкама. Пра гэта стала вядома з адказу пракуратуры на скаргу Зміцера Крэмянецкага, складзеную з дапамогай юрыстаў ПЦ “Вясна”. Актывіст адбываў у Ельску 10 –ці суткавы адміністратыўны арышт у лютым-сакавіку 2014 года.

Па выніках праверкі пракуратура ўнесла прадстаўленне на адрас начальніка Ельскага РАУС з патрабаваннем прыняцця мер па ліквідацыі выяўленых парушэнняў, а Крэмянецкаму паведамілі, што “Ваша скарга прызнаная абгрунтаванай і, як следства, падлягае задавальненню”.

Зміцер Крэмянецкі скардзіўся на цеснату ў камеры і адсутнасць індывідуальнага спальнага месца, а таксама на тое, што пэўны час у камеры ўтрымліваўся затрыманы, які падазраваўся ў здзяйсненні злачынства, што з’яўляецца парушэннем часткі 1 арт 18.7 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу.

Гэтыя парушэнні цалкам знайшлі падцверджанне пад час пракурорскай праверкі ІЧУ.  Таксама вызначана, што Крэмянецкаму не былі растлумачаны ягоныя правы і абавязкі, а парадак утрымання асоб у ІЧУ не адпавядае шэрагу палажэнняў Правілаў унутранага распарадку спецыяльных устаноў органаў  унутраных спраў, якія выконваюць адміністрацыйнае спагнанне у выглядзе арышту.

Так, у парушэнне п. 30 Правілаў пры ўтрыманні ў ІЧУ у адміністрацыйна затрыманых не было магчымасці прыняцця душа, памяшканні былі не абсталяваныя сеткавымі радыёпрыёмнікамі, адзначанае недастатковае асвятленне камеры.

У той жа час пракуратура адзначае, што “той факт, што ў камерах адсутнічаюць тэлевізары, а таксама бачкі з пітной вадой пры адначасовай наяўнасці кранаў з вадаправоднай водой, парушэннямі вышэйзгаданых правілаў не з’яўляецца.

 

 

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international