viasna on patreon

Праваабаронцы змагаюцца за адтэрміноўку смяротных прысудаў

2014 2014-03-31T09:16:25+0300 2014-03-31T09:17:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Берасцейскія праваабаронцы накіравалі ў Савет Міністраў зварот з прапановай унесці ў Крымінальна-выканаўчы кодэкс норму, якая прадугледжвае пяцігадовую адтэрміноўку выканання смяротных прысудаў. Пра гэта паведаміў берасцейскі праваабаронца, адзін з падпісантаў звароту Раман Кісляк.

- Было 6 падпісантаў. Берасцейскія праваабаронцы звярнуліся ў Савет Міністраў з патрабаваннем увесці ў парламент такі законапраект. Тэкст гэтага законапраекта мы далучылі да скаргі і заявы.

Нагадаем, на днях актывіста руху «За Свабоду» Змітра Рабцэвіча затрымалі ў Берасці за пікет супраць смяротнага пакарання. У міліцыі ў затрыманага ўзялі тлумачэнні і канфіскавалі плакат, пасля чаго адпусцілі. Актывіст хацеў прыцягнуць увагу да хуткага выканання смяротных прысудаў пасля ўступлення іх у законную сілу.

 

Радыё "Рацыя"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства