Беларускі ДПЧ імя Б. Звозcкава супраць увядзення расійскага войска ва Украіну

2014 2014-03-07T10:36:03+0300 2014-03-07T10:36:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dchp-litva-akcyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя супраць увядзення расійскага войска на тэрыторыю Украіны ў Вільні.

Акцыя супраць увядзення расійскага войска на тэрыторыю Украіны ў Вільні.

3 сакавіка прадстаўнікі Беларускага ДПЧ імя Барыса Звозcкава прынялі ўдзел у акцыі супраць увядзення расійскага войска на тэрыторыю Украіны, а 5 сакавіка паслу Расійскай Федэрацыі ў Літве быў перададзены зварот ад імя Беларускага ДПЧ з заклікам не дапускаць далейшай эскалацыі канфлікту. Пра гэта паведамляе сайт Беларускага дома правоў чалавека

У акцыі супраць знаходжання расійскага войска на тэрыторыі Украіны, што прайшла 3 сакавіка каля амбасады Расійскай федэрацыі ў Літве, ўзялі ўдзел каля сотні актывістаў, сярод іх – прадстаўнікі Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозcкава. Удзельнікі акцыі праспявалі гімн Украіны, заклікалі да тэрмінавага вываду расійскага войска з тэрыторыі Украіны і агітавалі мінакоў байкатаваць расійскія тавары.  У руках актывісты трымалі лозунгі “Stop Russia” , “Hands off Ukraine”, “bloody Putin” ды сцягі Літвы, Украіны, Грузіі і нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг Беларусі.

5 сакавіка Удальцову Аляксандру Іванавічу, расійскаму паслу ў Літве, быў перададзены зварот ад Таццяны Равякі,прэзідэнта Беларускага Дома правоў чалавека імя  Барыса Звозcкава. Зварот змяшчае ў сабе шэраг патрабаванняў да ўладаў Расійскай Федэрацыі ад імя Беларускага ДПЧ, сярод якіх:

• Паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны , спыніць вайсковае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы гэтай дзяржавы , як таго патрабуюць міжнародныя дамовы , у тым ліку заключаныя ў межах АБСЕ , чальцом якой з'яўляецца і Расійская Федэрацыя .

• Не дапускаць прымянення зброі і фізічнага гвалту ў дачыненні да мірнага насельніцтва акупаваных тэрыторый , а таксама ў дачыненні да ўкраінскіх вайскоўцаў.

• Неадкладна разблакаваць ваенныя аб'екты украінскіх узброеных сіл і ВМФ , а таксама вярнуць расійскія войскі ў месцы іх пастаяннай дыслакацыі ў адпаведнасці з заключанымі Харкаўскімі пагадненнямі аб статусе Чарнаморскага флота Расійскай Федэрацыі.

Таксама зварот з заклікам спыніць вайсковае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Украіны быў накіраваны ад імя Праваабарончага цэнтра “Вясна” паслу  Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Сурыкаву Аляксандру Аляксандравічу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international