Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет да Міжнароднага дня правоў чалавека

2013 2013-12-05T07:53:54+0300 2013-12-05T07:53:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bolbat-viachaslau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Болбат

Вячаслаў Болбат

Грамадскі актывіст Вячаслаў Болбат 4 снежня атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 10 снежня 2013 года. Чыноўнік лічыць, што заяўнік парушыў п. 4 рашэння гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы”. У лісце гарвыканкама традыцыйна не паведамляецца, што канкрэтна парушыў Вячаслаў Болбат пры падачы заявы на правядзенне пікету, але прапануецца ў выпадку нязгоды з такім рашэннем звяртацца ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ці ў Брэсцкі аблвыканкам.

– У заяве я напісаў, што паколькі ў пікеце прыме ўсяго 5 чалавек, то абавязкі па забяспячэнні грамадскага парадку падчас мерапрыемства, прыборкі тэрыторыі пасля пікету бяру на сябе. Таксама я адзначыў, што буду мець медычную аптэчку для аказання першай медыцынскай дапамогі. Але гарвыканкам, магчыма, палічыў такі падыход да справы парушэннем свайго рашэння, датычнага арганізацыі масавых мерапрыемстваў, ад 16 чэрвеня 2009 года. Чыноўнікі ад нас патрабуюць, каб мы замест карыснай працы для людзей заключалі абавязковыя дамовы з жыллёва-камунальнай гаспадаркай, паліклінікай і міліцыяй. Але мы добра ведаем, што заключыць такія дамовы ў цяперашні час становіцца толькі марнаваннем часу, бо гэта немагчыма, – адзначыў заяўляльнік пікету Вячаслаў Болбат.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international