Палата прадстаўнікоў не адрознівае беларускую мову ад рускай

2013 2013-12-01T17:51:34+0300 2013-12-01T17:51:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка атрымаў адказ з Палаты прадстаўнікоў на сваю скаргу аб парушэнні моўнага заканадаўства дэпутатамі ад Салігоршчыны Яўгенам Абаленскім і Таісай Данілевіч.

Перапіску з “народнымі абраннікамі”, датычную неабходнасці будаўніцтва ў горадзе новай паліклінікі, актывіст АГП вядзе яшчэ са жніўня. Яго першы зварот дэпутаты наўпрост праігнаравалі. Пасля скаргі ў пракуратуру парламенцкая камісія па рэгламенце зрабіла заўвагу дэпутатам ад Салігоршчыны аб парушэнні закона “Аб зваротах грамадзян”. Дэпутаты на заўвагу аператыўна адрэагавалі ды ў тэрміновым парадку далі адказ салігорскаму актывісту. Вось толькі выявілася, што адказы былі дадзеныя на рускай мове, хаця ўсе свае запыты і скаргі Віктар Малочка рабіў выключна па-беларуску.

З гэтай нагоды салігорцу давялося зноўку скардзіцца на дэпутатаў ад Салігоршчыны ў Генеральную пракуратуру. Гэтым разам на парушэнне закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”. Пасля доўгіх блуканняў па дзяржаўных інстацныях адказ па сутнасці дала ўсё тая ж Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі В. І. Жураўская адказала літаральна наступнае: “Па інфармацыі дэпутатаў Данілевіч Т. І. і Абаленскага Я. В. адказы на звароты Вам дадзены на беларускай мове”.

- Мне нават цяжка гэта неяк пракаментаваць, бо да сваёй скаргі я прыкладаў копіі рускамоўных адказаў дэпутатаў. Пра якую наогул інфармацыю ад дэпутатаў можа весціся гаворка? Складаецца ўражанне, што ў парламенце наўпрост не могуць адрозніць беларускую мову ад рускай, - кажа Віктар Малочка.

Зрэшты, актывіст АГП прызнае, што падчас далейшай перапіскі з дэпутатамі ён атрымаў ад іх адзін адказ на беларускай мове. Вось толькі дадатак да яго ў выглядзе грунтоўнага адказу Упраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкаму на дэпутацкі запыт, быў зноў на рускай мове.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international