viasna on patreon

Дэпутаты парламента ад Салігоршчыны парушаюць закон "Аб зваротах грамадзян"

2013 2013-09-30T09:25:03+0300 2013-09-30T09:25:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputaty_parlamienta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ 9 жніўня 2013 года салігорскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка накіраваў у Палату прадстаўнікоў звароты да дэпутатаў ад Салігорскіх выбарчых акруг Яўгена Абаленскага і Таісы Данілевіч. Запыты былі атрыманы  12 жніўня, пра што сведчаць подпісы на паведамленнях  аб дастаўцы паштовай карэспандэнцыі. Нягледзячы на адведзены заканадаўствам месячны тэрмін для разгляду зваротаў, адказу ад дэпутатаў спадар Малочка дагэтуль не дачакаўся.

- Мне падаецца, што дэпутацкі статус -- не нагода для парушэння закона “Аб зваротах грамадзян”. Тым больш  самі дэпутаты гэты закон і прымалі. У сувязі з гэтым парушэннем заканадаўства я звярнуўся з адпаведнай скаргай у Генеральную пракуратуру, - кажа Віктар Малочка.

У сваёй скарзе актывіст АГП просіць Генеральнага пракурора Аляксандра Канюка праверыць факт парушэння закнадаўства і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства