viasna on patreon

Парламенцкая камісія зрабіла заўвагу дэпутатам ад Салігоршчыны аб парушэнні закона і сама яго парушыла

2013 2013-10-17T10:01:45+0300 2013-10-17T10:01:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputaty_parlamienta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Генеральная пракуратура “адфутболіла” ў Палату прадстаўнікоў скаргу сябра партыі АГП Віктара Малочкі аб парушэнні Закона “Аб зваротах грамадзян” дэпутатамі парламента ад Салігоршчыны Яўгенам Абаленскімі і Таісай Данілевіч. У параламенце ж з довадамі апазіцыянера пагадзіліся.

Па даручэнні старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзіміра Аднрэйчэнкі Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту разгледезла скаргу Віктара Малочкі. Факт парушэння дэпутатамі ад Салігоршчыны тэрміна, вызначанага заканадаўствам для разгляду зваротаў, пацвердзіўся. Па выніках разбіральніцтва Пастаяннай камісіяй была звернута ўвага дэпутатаў Т. Данілевіч і Я. Абаленскага на неабходнасць выканання патрабаванняў Закона “Аб зваротах грамадзян” пры разглядзе атрыманых зваротаў.

Як следства, напачатку кастрычніка дэпутаты Т. Данілевіч і Я. Абаленскі ўсё ж такі даслалі свой адказ на зварот Віктара Малочкі, які датычыўся будаўніцтва ў горадзе новай паліклінікі. Дэпутаты паведамілі, што ўсведамляюць важнасць узнятай праблемы і таму накіравалі Міністру аховы задроўя дэпутацкі запыт аб магчымасці выдаткоўвання сродкаў для першачарговага вырашэння пытання па яе будаўніцтву ў Салігорску. Аб выніках разгляду запыта Міністэрствам аховы здароўя актывіста АГП паабяцалі праінфармаваць дадаткова.

Здавалася б, прынамсі, ў гісторыі з парушэннем Закона “Аб зваротах грамадзян” можна было б паставіць кропку. Але выявілася, што адказы з Пастаяннай камісіі і ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў былі дадзеныя на рускай мове, хоць усе свае запыты і скаргі Віктар Малочка рабіў выключна па-беларуску. Атрымалася досыць абсурдная сітуацыя - прызнаючы парушэнне парламентарыямі закону, яны зноўку яго парушаюць, але ў іншай частцы. З гэтай нагоды актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі рыхтуе чарговую скаргу на “народных абраннікаў”.

https://mail.google.com/mail/u/0/images/cleardot.gif

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства