Дзе ў Салігорску забароненыя спадарожнікавыя талеркі?

2013 2013-11-02T12:49:47+0300 2013-11-02T12:49:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/talerka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія праваабаронцы на сайце Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала натыкнуліся на рашэнне Салігорскага выканкама “Аб забароне ўсталёўкі інжынернага абсталявання на фасадах жылых дамоў”. Рашэнне мусіла быць апублікаванае ў раённай газеце“Шахцёр”, але адшукаць на сайце раёнкі яго дагэтуль не ўдалося.

Паводле рашэння мясцовых уладаў, заснаваным на адпаведнай пастанове Саўміна, усталёўка інжынернага абсталявання забараняецца на фасадах жылых дамоў найбольш шчыльна населенай часткі гораду. У прыватнасці забарона датычыць фасадаў дамоў, якія выходзяць на Цэнтральную плошчу, праспект Міра, праезную частку вуліц Леніна і Казлова (участак ад праспекта Міра да вуліцы Ленінскага Камсамола). Рашэнне дзейнічае з моманту яго афіцыйнай публікацыі. На сайце прававога парталу яно з’явілася 1 жніўня 2013 году.

Як адзначаюць мясцовыя праваабаронцы, тэрмін “інжынернае абсталяванне” ня мусіць уводзіць грамадзян у зман. У адпаведнасці з вышэй згаданай пастановай Саўміна гэты тэрмін уключае ў сябе індывідуальныя антэны, кандыцыянеры і нават сушкі для бялізны. Цяпер жадаючыя ўсталяваць гэтыя прылады на згаданых вышэй дамах Салігорску мусяць падаць у выканкам адпаведную заяву і пакет дакументаў. Тыя, хто ўсталяваў гэтак званае інжынернае абсталяванне на сваіх фасадах раней, таксама мусяць атрымаць дазвол або правесці дэмантаж.

Варта нагадаць, што праблемы са спадарожнікавымі талеракамі ў Салігорску ўпершыню ўзніклі яшчэ ў 2007 годзе. Адбывалася гэта на фоне гутарак аб з’яўленні незалежнага спадарожнікавага тэлеканала БелСАТ. Зрэшты, тады мясцовым уладам наяўнасць тых талерак на фасадах дамоў не надта замінала, нягледзячы на масштабовыя мерапрыемствы па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку да 50-годдзя сталіцы шахцёраў. Цяпер жа ў гэтым пытанні пастаўлена канчатковая кропка, а кантроль за выкананнем рашэння будзе адбывацца на ўзроўні намесніка старшыні Салігорскага райвыканкама.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international