Касацыйная скарга МЗС Літвы па справе беларускага антыядзершчыка Мікалая Уласевіча не задаволеная

2013 2013-10-22T08:30:56+0300 2013-10-22T08:30:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

21 кастрычніка грамадска-палітычны актывіст з Астравеччыны Мікола Уласевіч атрымаў паведамленне ад свайго адваката з Літвы. У гэты дзень вышэйшая судовая інстанцыя гэтай краіны не задаволіла касацыйную скаргу Міністэрства замежных спраў Літвы на пастанову адміністрацыйнага суда Вільні, які сваім рашэннем прызнаў незаконнымі дзеянні  адпаведных органаў Літвы па забароне Уласевічу ўезд у Літву на тры месяцы ў верасні 2012-га года ў звязку з тым, што у той час у Літве ладзіўся рэферэндум па будаўніцтве атамнай электрастанцыі.

   Мікалай Уласевіч так пракаментаваў навіну: “Што не кажы, а навіна прыемная, хоць ужо здаецца і не актуальная для мяне. Я бесперашкодна зноў магу наведваць Літву. Але ўсё што адбылося ў гэтай справе вельмі важна. Таму што гэта яшчэ адно пацверджанне таго, што судовая сістэма у Літве працуе аб’ектыўна і яна яшчэ раз засведчыла сваю незалежнасць”.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international