Праблему смяротнага пакарання абмеркавалі ў Рэчыцы
https://spring96.org/be/news/66527
2013
2013-10-14T12:53:58+0300
2013-10-14T12:53:58+0300
2013-10-14T13:04:48+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/rechica-smiarotnae.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча-дыскусія, прысвечаная праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі адбылася ў мінулыя выходныя, 12 кастрычніка, у Рэчыцы. Яна была арганізаваная кіраўніком мясцовага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валерыем Пуціцкім.
У якасці эксперта выступіў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда.
Праваабаронца распавёў пра дзейнасць кампаніі, пра незваротнасць такога пакарання, як смяротнае, прывёў асноўныя аргументы супраць смяротнай кары, азнаёміў са статыстыкай смяротных прысудаў.
Мяcцовыя актывісты і прадстаўнікі грамадскіх рухаў і партый змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні, выказалі сваё меркаванне па тэме дыскусіі.