viasna on patreon

У ААН зарэгістраваны індывідуальны зварот асуджанага да смяротнай кары Паўла Селюна

2013 2013-10-10T15:12:00+0300 2013-10-10T13:17:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paluda-2013-10-10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”

Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”

Пра гэта 10 кастрычніка падчас прэс-канферэнцыі “Праваабаронцаў супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” паведаміў каардынатар кампаніі Андрэй Палуда, які з’яўляецца даверанай асобай асуджанага.

У сувязі з гэтым накіраваны зварот у Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, каб інфармаваць аб тым, што індывідуальны зварот Селюна Паўла Мікалаевіча быў зарэгістраваны Камітэтам па правах чалавека ААН 2 кастрычніка 2013 года за № 2289/2013. “У адпаведнасці з правілам 92 правіл працэдур Камітэта дзяржава не павінна прыводзіць у выкананне смяротны прысуд да разгляду дадзенага зварота па сутнасці”, - нагадваюць праваабаронцы МЗСу.  

У зваротах, накіраваных у Міністэрства ўнутраных спраў і Генеральную пракуратуру, праваабаронцы просяць адпаведна МУС не выконваць смяротны прысуд, вынесены Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь у дачыненні да Паўла Селюна да разгляду яго індывідуальнага звароту ў КПЧ ААН, а Генпракуратуру – у межах яе кампетэнцыі забяспечыць прыпыненне выканання гэтага смяротнага прысуду.

Функцыя кантролю ў дадзеным выпадку ўскладаецца на МЗС. Таму, у адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве замежных спраў, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 года № 978, праваабаронцы дадаткова просяць, каб МЗС апавясціў Вярхоўны Суд, Генпракуратуру і МУС аб рэгістрацыі КПЧ ААН зварота Паўла Селюна, а таксама пракантраляваць выкананне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь гэтымі дзяржаўнымі органамі і аказаць ім неабходнае садзейнічанне ў гэтым.

Неабходнасць накіравання дадзеных зваротаў у дзяржаўныя органы выклікана тым, што папярэднія смяротныя прысуды выконваліся беларускай дзяржавай да разгляду зарэгістраваных зваротаў у КПЧ ААН і вынесеных КПЧ тэрміновых працэдур абароны.      

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства