viasna on patreon

Бярозаўскі райвыканкам чарговы раз адмовіў у пікеце

2013 2013-10-10T09:04:49+0300 2013-10-10T09:04:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rusecki_siarzhuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Сяржук Русецкі (Бяроза)

Праваабаронца Сяржук Русецкі (Бяроза)

Першы раз сёлета праваабаронцы атрымалі адмову ў пікеце 4 жніўня ў падтрымку палітзняволенага Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Тарасюка.

Гэтым разам бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты атрымалі адказ з райвыканкама за подпісам намесніка старшыні райвыканама Віктара Міхнюка з адмовай у пікеце па звыклай прычыне: адсутнасць дамоваў з міліцыяй, бальніцай і жыллёва-камунальнавй службай паводле Законаў РБ ад 30 снежня 1997 года, 7 жніўня 2003 года і рашэння райвыканкама ад 9 лютага 2003 года.

“Але дамагчыся дамоваў наогул нерэальна, - кажа адзін з падпісантаў заявы на пікет Сяржук Русецкі. - 25 верасня дамовы на пікеты 10 кастрычніка- у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання і 10 лістапада ў падтрымку палітвязняў былі пададзены ў Бярозаўскі РАУС, бальніцу і ЖКГ. І ў той жа дзень была зарэгістравана заява на пікет на 10 кастрычніка”.

З міліцыі атрымалі адказ, што паводле Пастановы Савета міністраў ад 2012 года № 207 райвыканкам павінен даслаць да іх копію зарэгістраванай заявы на пікет (чаго райвыканкам не зрабіў) і толькі тады можа быць абмеркавана з райвыканкамам дзеянні міліцыі пад час пікету.

Так улады ставяцца да самой праблемы смяротнага пакарання, не жадаючы выносіць гэтае пытанне на публіку. Можна зрабіць выснову, што кіроўная бярозаўская эліта не хоча думаць пра тое, што Беларусь – адзіная з еўрапейскіх краін, дзе да гэтага часу не адменена  смяротнае пакаранне.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства