Баранавічы: за гвалтоўныя дзеянні адносна вучаніцы 4-га класа на працягу тыдня прабачэння не папрасілі

2013 2013-09-24T20:52:00+0300 2013-09-25T09:54:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malashchanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Настаўніца музыкі СШ № 14 прымяніла гвалтоўныя дзеянні да вучаніцы адзінага ў горадзе беларускамоўнага 4-га класа Ясі Малашчанка за нежаданне слухаць афіцыйны гімн. Маці дзяўчынкі Таццяна Малашчанка паведаміла, што інцыдэнт здарыўся яшчэ 13 верасня, калі настаўніца на ўроку музыкі распавядала пра афіцыйныя дзяржаўныя сімвалы.

 – Мая дачка заявіла, што лічыць цяперашні гімн дрэнным, бо ў ім не спяваецца пра Бога, і назвала сваім гімнам спеў «Магутны Божа». А калі настаўніца пачала спяваць цяперашні гімн, то Яся закрыла вушы рукамі. Зусім нечакана настаўніца накінулася на Ясю і пачала адцягваць яе рукі ад вушэй і біць па руках, – паведаміла Таццяна Малашчанка.

Мама вучаніцы дадала, што калі ж даведзеная да слёз дзяўчынка паспрабавала выйсці з кабінета, то настаўніца пачала здзіраць з яе заплечнік, працягваючы біць па руках.

З моманта здарэння ўжо прайшло больш за тыдзень, але ніхто з адміністрацыі школы і нават настаўніца так і не папрасілі прабачэння ні ў Ясі, ні ў сям’і Малашчанкаў.

Сям’я Малашчанкаў вядомая ў Баранавічах не толькі тым, што раней мела невялікую гандлёвую краму “Вадзянік”, але і стварэннем у горадзе адзінага беларускамоўнага класа.

Яся Малашчанка пакуль не ходзіць на ўрокі музыкі.

 

Фота: Яся Малашчанка грае на флейце на адкрыцці турыстычнай аграсядзібы “Ліцьвінаў кут”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international