Аляксандр Кузьмін абскарджвае пракурорскае папярэджанне ў судзе

2013 2013-09-18T22:30:07+0300 2013-09-18T22:30:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/193logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Кузьмін з Белаазёрска абскарджае ў судзе папярэджанне, вынесенае яму за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі Бярозаўскай раённай пракуратурай (за подпісам Данілы Дзярабіна) і падтрыманае Брэсцкай абласной.  У судзе Ленінскага раёна Брэста прайшоў першы судовы працэс па скарзе актывіста, у якой ён просіць прызнаць дадзенае папярэджанне неправамоцным.

Актывіст па-ранейшаму прытрымліваецца пазіцыі, якую выклаў спачатку ў Бярозаўскім РАУС (куды ў свой час звярнуўся з заявай цяпер ужо былы старшыня  Белаазёрскага гарвыканкама Вячаслаў Дамброўскі, каб прыцягнулі Кузьміна да крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі), а далей і ў пракуратурах, што дзеянні ягоныя не парушаюць закон, паколькі кампанія “Гавары праўду” – гэта не грамадская арганізацыя, а грамадская ініцыятыва. Бярозаўскі РАУС фактычна пагадзіўся з пазіцыяй Алксандра Кузьміна, прызнаўшы, што складу злачынства ў ягоных дзеяннях няма, але пракурор вырашыў інакш.

Рашэнне суда стане вядома 27 верасня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international