Наталлі Ільініч адмовілі ў працы ў Талькаўскай школе

2013 2013-09-04T10:08:18+0300 2013-09-20T11:45:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/iljinichnatallia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Ільініч

Наталля Ільініч

Сёлета у Талькаўскай СШ вызвалілася месца настаўніка гісторыі, былога выкладчыка перавялі працаваць у аддзел ідэалогіі. Даведаўшыся пра гэта, Наталля Ільініч, якая раней і працавала настаўнікам у гэтай школе, падала заяву на працу. Аднак з аддзела адукацыі спачатку прыйшоў адказ, што такой вакансіі няма. А пасля стала вядома, што на гэтае месца ўзялі іншага чалавека.

Спадарыню Ільініч звольнілі ў 2011 годзе, праз месяц пасля прэзідэнцкіх выбараў, нягледзячы на хадайніцтвы старшыні школьнай прафсаюзнай арганізацыі, бацькоў вучняў і выпускнікоў.

26 гадоў яна адпрацавала ў Талькаўскай школе, дзе стварыла краязнаўчы гурток і сайт talka.info, выдала кнігу «Талька і наваколле», даследавала нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863 года супраць Расійскай імперыі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ў Ігуменскім павеце, штогод праводзіла Талькаўскі фестываль. Сярод яе выхаванцаў — філосафы, сацыёлагі, гісторыкі і фалькларысты.

Наталля Ільініч - сябра партыі БНФ, брала актыўны ўдзел у шэрагу выбарчых кампаній — збірала подпісы за дэмакратычных кандыдатаў і была назіральнікам.

Настаўніца звярталася і да начальніка аддзела адукацыі Пухавіцкага райвыканкама Таццяны Чарнышовай, і да міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, і нават у суд - з просьбай аднавіць яе на працы. Аднак усе звароты былі безвыніковымі, суд пакінуў рашэнне адміністрацыі школы без зменаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international