Палітвязень Зміцер Дашкевіч выйшаў з турмы

2013 2013-08-28T09:27:48+0300 2013-08-30T10:20:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-vyzvalenne-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Дашкевіч выходзіць з Гарадзенскай турмы. Фота Ул. Хільмановіча.

Зміцер Дашкевіч выходзіць з Гарадзенскай турмы. Фота Ул. Хільмановіча.

Лідэра  «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча выпусцілі з Гарадзенскай турмы сёння, 28 жніўня. Здарылася гэта а палове сёмай раніцы. Палітычнага вязня сумлення сустракалі дзесяткі людзей – сябры, журналісты, жонка – Наста Дашкевіч.

Людзі пачалі збірацца яшчэ напярэдадні ўвечары і чакалі вызвалення Дашкевіча цэлую ноч. Некалькі разоў да іх падыходзілі супрацоўнікі міліцыі і папярэджвалі аб недапушчальнасці пікетавання. Моладзь прыехала з розных гарадоў краіны - Менску, Ліды, Баранавічаў, Салігорску, Магілёва, Берасця.   

Прысутных перад выхадам Дашкевіча папярэджвалі, каб нічога не пісалі на сценах турмы. На гэты раз у горадзе над Нёманам абышлося без затрыманняў.  

Як паведамляе Радыё “Свабода”, падчас імправізаванай прэс-канфэрэнцыі, якая адбылася на рагу вуліц Гараднічанскай і Кірава Дашкевіч заявіў, што адчувае сябе здаровым, ён падзякаваў усім за падтрымку, якую адчуваў за кратамі і заявіў, што плануе працягваць сваю ранейшую дзейнасць. Ён сказаў, што гэтую апошнюю ноч перад вызваленнем правёў спакойна, без напружання, бо сістэма «ўжо добра вышкаліла яго».

Пра стаўленне да сябе ў турме Дашкевіч распавёў, што адміністрацыі розных турмаў спрабавалі выкарыстоўваць зняволеных дзеля таго, каб яны ўплывалі на яго, але пераважна паўсюль ён атрымліваў падтрымку.

29 жніўня а 12-й гадзіне ў сядзібе БНФ ў Менску адбудзецца прэс-канфэрэнцыя Зьміцера Дашкевіча.

 Зміцер Дашкевіч быў  узяты пад варту з 18 снежня 2010 г., і безпадстаўна асуджаны 24 сакавіка 2011 г. судом Маскоўскага раёна г.Менску па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. 28 жніўня асуджаны па арт.411 КК РБ (непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы) на1 год,у які залічаныя  4 месяцы, якія Зміцер яшчэ не адбыў паводле ранейшага прысуду. Рашэньнем выязнога суду ад 30 кастрычніка 2012 г. умовы адбыцця пакараньня былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі у Мазыры ў турму №1 г. Гродна.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" шчыра вітае Зміцера Дашкевіча з вызваленнем  і зычыць яму плёну ў грамадска-палітычным жыцці, хуткай адаптацыі і добрых сямейных стасункаў!

 

Зміцера Дашкевіча сустракае жонка.  Фота Ул. Хільмановіча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international