Саша Кулаева: Нават пасьля вызваленьня вязьняў сумленьня абмяжоўваюць

2013 2013-08-13T11:22:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/koulaeva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Саша Кулаева

Саша Кулаева

Акцыі салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі прайшлі літаральна ва ўсім свеце. Сумна, але факт, што свабодна выказаць сваю пазыцыю і салідарнасьць з вязьнямі сумленьня змаглі грамадзяне шматлікіх краінаў, але не ў Беларусі. Супрацоўніца парыжскага бюро FIDH, адказная за працу з краінамі Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі, Саша Кулаева лічыць, што грамадзяне Эўропы досыць добра ведаюць пра праблемы дэмакратычнай супольнасьці ў Беларусі, сытуацыі з правамі чалавека.

- Саша Кулаева: Акцыі салідарнасьці сёлета набылі даволі шырокую геаграфію. Прынамсі ў Эўропе рознага кшталту мерапрыемствы прайшлі вельмі ў многіх краінах. Міжнароджная арганізацыя па правох чалавека таксама правялі акцыю ў сацыяльных сетках. Сутнасьць гэтай акцыі зводзілася да таго, што ўсе ахвотныя маглі ў сваіх сацыяльных сетках: твітэры, фэйсбуку і іншых адначасова выкласьці заклік вызваліць Алеся Бяляцкага. І гэтую акцыю падтрымалі больш за 245 тысячаў чалавек. Цягам двух тыдняў працягвалася гэтая акцыя. Шкада, што на фоне гэтага адбываюцца арышты ў Беларусі, дзе былі затрыманыя праваабаронцы.

 - Інтэрнэт-супольнасьць надзвычай актыўна падтрымала акцыю. Але якія вынікі публікацыі гэтых пастоў у віртуальнай прасторы? Ці даведаюцца аб гэтай хвалі салідрнасьці чыноўнікі ў Менску?

- Саша Кулаева: Сапраўды, актыўнасьць надзвычай высокая і сьведчыць, што грамадзяне Эўропы, прынамсі, добра ведаюць пра палітвязьняў у Беларусі. Свае допісы таксама выставілі такія арганізацыі, як Ангельскі ПЭН-клуб, Amnesty, Freedom Haus, і сотні тысяч іншых асобаў і арганізацыяў і ў Амерыцы, ў Эўропе, Азіі. Таксама з заявамі выступілі і афіцыйныя дзяржаўныя ўстановы шматлікіх краінаў сьвету. Акрамя гэтага акцыі адбыліся і ў Цюрыху, Парыжу, Празе, Варшаве, Вільні і іншых. Падтрымалі супольнасьць Беларусі нават і ў Кыргызстане, перад Беларускай амабасадай. Што да інфармаваньня афіцыйных ўладаў Беларусі, то мы ім накіравалі афіцыйны зварот. Канечне, гэта ўжо далёка не першы наш зварот да іх. Мы пры гэтым апелюем пастановай ААН, якое прызнала затрыманьне Алеся Бяляцкага незаконным і ў ім вядзецца патрабаваньне вызваліць праваабаронцу. Чарговы раз мы накіравалі і гэты дакумент ў МЗС Беларусі. Але, на жаль, чарговы раз мы атрымалі адпіску, што рашэньні ААН не зьяўляюцца абвязковымі для выкананьня афіцыйным Менскам. Пры гэтым мы цудоўна ведаем, што гэта проста лухта. Паколькі Беларусь зьяўляецца сябрам ААН, таму міжнароднае заканадаўства зьяўляецца абавязковым і для чыноўнікаў у Менску.

- Гэтак жа, наперакор ўсяму сьвету, ўлады краіны надалей вядуць барацьбу не толькі з праваабаронцамі, палітыкамі, але нават і з тымі, хто жадае выказаць салідарнасьць з імі. Чаму, на Вашу думку?

- Саша Кулаева: На жаль гэта сапраўды так. Але ў той жа час мы карыстаемся любой магчымасьцю выказаць свае патрабаваньін аб спыненьні перасьледу непасрэдна беларускім ўладам. Паколькі ў Беларусі гэта не тое, што цяжка, але нават і немагчыма цяпер. Апошняй нашай такой акцыяй быў мітынг ў Брусэлі, падчас прыезду міністра замежных справаў Беларусі. Увогуле сытуацыя надалей застаецца досыць цяжкай і ў пляне выкананьня правоў чалавека, і нават становішча палітвязняў у турмах. Вязьняў сумленьня не толькі кідаюць за краты, але нават і ў турмах у дачыненьні да іх чыніцца зьдзек і катаваньні. Адміністрацыі турмаў прадпрымаюць у адносінах да іх і нейкія асобыя меры, стараюцца абмежаваць ўсякія магчымасьці нармальных зносінаў зь іншымі вязьнямі. Што прыводзіць да яшчэ большай ізаляцыі. І такія меры чыняцца ў адноіснах не толькі Алеся Бяляцкага, але і іншых зьняволеных паводле палітычных матываў. Мы са свайго боку наколькі можам, прыцягваем ўвагу грамадства на Захадзе да такіх фактаў, інфармуем пра гэта. І мне падаецца, што значная частка жыхароў Эўразьвязу ведаюць пра такія факты.

- Ці можна казаць, што мэтай Вашай дзейнасьці зьяўляецца супрадзеяньне намаганьням беларускіх ўладў праводзіць палітычны гандаль людзьмі ў дачыненьнях Менск-Брусэль?

- Саша Кулаева: Нашая пазыцыя, якую мы агучваем, у тым ліку і падчас пасаджаньняў савету па правах чалавека ААН, гандаль людзьмі не павінен мець месца. Пра гэта мы кажам на ўсіх магчымых і даступных для нас пляцоўках. У тым ліку і ў прысутнасьці ўладаў Беларусі. Мы імкнемся да таго, каб пазыцыя Эўропы была безкампраміснай ў гэтым пытаньні. Людзі не павінны станавіцца закладнікамі, якога б гэта не было: палітычнага, ці эканамічнага гандлю. Але вось іх вызваленьне павінна быць вынесена за межы гэтага гандлю і толькі пасьля іх вызваленьня павінен распачацца дыялог.

- Тым не меньш, стала відавочна, што самастойна ўлады Беларусі не жадаюць зьмяняцца. Ці ёсьць ўсьведамленьне гэтага на Захадзе?

- Саша Кулаева: Сапраўды, сытуацыя досыць складаная, паколькі беларускі бок адмаўляецца выконваць ўзятыя на сябе абавязацельствы. Безумоўна, гэта звужвае магчымасьці для дзейнасьці. Таму эфектыўнага нейкага рашэньня няма, іначай яго даўно б выкарысталі. Мы лічым, што толькі прынцыповая, безкапрамісная пазыцыя не толькі Эўразьвязу, але і ўвогуле сусветнай супольнасьці, у тым ААН, АБСЭ, СЭ, прывядзе да зьменаў. І менавіта патрабаваньне гэтых зьменаў не павінна зводзіцца да толькі вызваленьня палітычных вязьняў. Мы пераканаліся, што гэтага недастаткова, паколькі памятаем сцэнар 2008 году. Тады адных вязьняў вызвалілі, але праз некаторы час былі арыштаавныя іншыя асобы. Таму гандаль па-сутнасьці ўлады краіны намагаюцца працягваць. Таму мы патрабуем не толькі вызваленьня палітычных вязьняў, як безумоўная ўмова распачынаньня дыялогу, бо безь яго краіна не ў стане існаваць ні палітычна, ні эканамічна. Разумеючы гэта мы патрабуем поўнае спыненьне ўсіх палітычных рэпрэсій. І правядзеньне сістэмных зьменаў, якія дадуць ўсьведамленьне, што сытуацыя непаўторыцца па сьпіралі. Пры гэтым мы акцэнтуем ўвагу на той факт, што ў краіне існуюць не толькі тыя вязьні, якія знаходзяцца за кратамі пасьля падзеяў у 2010 годзе. Але зьяўляюцца і новыя. Таксама тыя, каго ўлады вызвалілі, яны таксама надалей пад прэвентыўным наглядам сілавых структураў. Іх могуць арыштаваць ў любую хвіліну. А свабода перасоўваньня, проста нават нармальнае жыцьцё іх абмяжоўваецца. А такіх асобаў больш за сорак чалавек, над якімі працягваецца кантроль пасьля вызваленьня. І мы падкрэсьліваем, што размова ідзе не толькі пра 12 вязьняў сумленьня ў краіне, але таксама і пра гэтых асобаў, якія застаюцца закладнікамі нават пасьля вызваленьня з турмаў.

- З году ў год колькасьць такіх асобаў павялічваецца. А як, на Вашу думку, павінна рэагаваць беларускае грамадства на гэта?

- Саша Кулаева: Мне вельмі хацелася б, каб беларускае грамадства стала больш актыўным. Таму што нават па акцыях салідарнасьці з Алесем Бяляцкім ў Беларусі мы бачым або забароны збоку ўладаў, або калі нехта спрабаваў выйсьці на вуліцы, адбываўся перасьлед. Мы разумеем, што ўзровень страху, адпаведна ўзровень рэпрэсіяў ў краіне надзвычай высокі. Таму мне падаецца, дастаткова зразумела, чаму так мала актыўнасьці. На захадзе выйсьці ў знак салідрнасьці з Алесем Бяляцкім любы чалавек можа выйсьці на вуліцу нічым не рызыкуючы. Але калі б хваля салідарнасьці прайшла гэтак жа, як і ў Эўропе, гэта быў бы досыць грунтоўны аргумент для вызваленьня палітвязьняў.

palitviazni.info

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international