viasna on patreon

Мытнікі правялі асабісты дагляд ЛГБТ-актывіста

2013 2013-05-21T16:39:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aliaksiej_kulik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Кулік, ЛГБТ-актывіст

Аляксей Кулік, ЛГБТ-актывіст

21 мая Аляксей Кулік вяртаўся ў Мінск на цягніку з Кіева. Пры перасячэнні ўкраінска-беларускай мяжы на станцыі Церуха яго знялі з цягніка, каб правесці асабісты мытны дагляд.

ЛГБТ-актывіст прабыў у зале мытнага надгляду з 4 да 7 раніцы, хоць у акце аб правядзенні асабістага дагляду пазначана, што працэдура працягвалася ўсяго 15 хвілін.

Падчас асабістага мытнага надгляду Аляксея папрасілі паказаць змесціва багажу, кампутара і флэшкі, а таксама распрануцца да майткаў. Забароненых для перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу прадметаў выяўлена не было.

Афіцыйнай прычынай асабістага мытнага надгляду назвалі супадзенне, маўляў, тыя, хто часта ездзяць праз мяжу, перыядычна праходзяць падобную працэдуру. Таксама актывіста папярэдзілі аб магчымай паўторнай падобнай працэдуры, калі ён будзе перасякаць дзяржаўную мяжу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства