viasna on patreon

ААН пачала кампанію за бяспеку журналістаў

2013 2013-02-22T22:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stop_violence_against_journalists.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фотаздымак з сайта blogs.state.gov

Фотаздымак з сайта blogs.state.gov

22 лютага Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў забяспечыць бяспеку журналістаў і абвясціў пра кампанію «Дзень без навінаў».

Кампанія закліканая прыцягнуць увагу да журналістаў, якія церпяць запалохванні, арыштаў і перасьледу, паведамляе Цэнтр навінаў ААН. 

«Кожны тыдзень забіваюць аднаго журналіста проста за тое, што ён выконвае сваю працу. Дзевяць з дзесяці выпадкаў такіх забойстваў застаюцца беспакаранымі», - заявіў Генеральны сакратар у сваім відэазвароце.

Пан Гі Мун падкрэсліў, што за апошнія 10 гадоў пры выкананні абавязкаў былі забітыя больш за 600 журналістаў. Шматлікія іншыя сталі ахвярамі пагрозаў і здзекаў.

У мінулым годзе быў забіты 121 журналіст. Траціна з іх - ахвяры гвалту ў Сірыі.

«Кожнае забойства - гэта дзень без навінаў», - заявіў кіраўнік ААН. Ён падкрэсліў, што забеспячэнне бяспекі журналістаў і барацьба з беспакаранасцю тых, хто на іх нападае, азначае абарону свабоды выказвання меркаванняў і права на жыццё, свабоду і бяспеку.

Генеральны сакратар нагадаў пра План дзеянняў ААН па забеспячэнні бяспекі журналістаў і супрацьдзеянні беспакаранасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства