Падатковая інспекцыя хоча прыцягнуць да адказнасці гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку

2012 2012-11-19T09:39:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

З другой спробы ўдалося выклікаць у інспекцыю па падатках і зборах гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку. Нагадаем, падатковая запатрабавала дэкларацыю аб прыбытках за пяць гадоў у праваабаронцы, яго жонкі і сына, які зараз праходзіць тэрміновую ваенную службу. Па першай позве Леанід Судаленка не з'явіўся. «Бо там не было пазначана – у якой якасці мяне выклікаць, з якой нагоды. Гэта цешча можа патэлефанаваць і сказаць, што, маўляў, прыедзь, проста так, а там паглядзім. А падатковая ўсе-такі кампетэнтны орган, таму я ім напісаў ліст – каб канкрэтызавалі, для чаго і ў якасці каго мяне выклікаюць», - патлумачыў праваабаронца.

16 лістапада ён атрымаў новую позву, дзе ўжо дакладна было напісана, што грамадзянін выклікаецца ў якасці «асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйна працэс». Леанід Судаленка мяркуе, што ў дачыненні яго складуць пратакол за непадпарадкаванне службовай асобе.

Праваабаронца збіраецца падаць у падатковую сем хадайніцтваў. Па-першае: чаму службовыя асобы дапусцілі разгалошванне звестак, што, дарэчы, караецца па закону. У 2008 годзе ў Леаніда Судаленкі ўжо патрабавала падатковая дэкларацыю, якую ён і прадставіў. Але затым звесткі пра яго прыбыткі з'явіліся ў дзяржаўнай газеце «Гомельская праўда». Праваабаронца будзе прасіць інспекцыю патлумачыць: якім чынам рэдакцыя атрымала звесткі, якія ён падаваў у падатковую. Таксама яго цікавіць: па чыім даручэнні дзейнічае падатковая, хто стаў ініцыятарам праверкі ( а праверку можа ініцыяваць КДБ, КДК, міліцыя). «Наогул, адкуль у падатковай такая цікаўнасць да маёй сям'і, майго сына ў войску? Чаму іх не цікавіць, напрыклад, мой сусед? Тым больш я нічога не набываў, такога, каб можна было гаварыць, што мае выдаткі больш за мае прыбыткі. Тым больш інспекцыя, згодна Грамадзянскаму кодэксу, можа патрабаваць дэкларацыю ад фізічнай асобы за тэрмін не больш за тры гады, а ў мяне патрабуюць за пяць гадоў. Грамадзянскі кодэкс мае большую юрыдычную сілу, чым іншыя законы, якія ўтрымліваюць нормы грамадзянскага права», - пракаментаваў Леанід Судаленка.

Адміністрацыйная справа будзе разгледжана ў падатковай 21 лістапада.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international