viasna on patreon

Ярмошына: у Беларусі абрана 109 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

2012 2012-09-24T11:03:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына падчас анлайн-канферэнцыі БЕЛТА

Лідзія Ярмошына падчас анлайн-канферэнцыі БЕЛТА

На парламенцкіх выбарах у Беларусі, паводле папярэдніх дадзеных, абрана 109 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта ўначы з 23 на 24 верасня паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі па выніках галасавання.

Паводле яе слоў, дэпутат не абраны толькі па Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе № 36, дзе балатаваўся толькі адзін кандыдат - прадстаўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Мельнікаў.

“Там выбары адбыліся, і выбаршчыкі прыйшлі на ўчасткі, аднак выбары былі безальтэрнатыўныя, і ў выніку за кандыдата не прагаласавала абсалютная большасць выбаршчыкаў”, - патлумачыла Ярмошына.

Паводле яе слоў, у дадзенай акрузе будуць праводзіцца паўторныя выбары. Хутчэй за ўсё, яны будуць сумешчаныя з другой выбарчай кампаніяй, бліжэйшая з якіх - выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. “Правесці выбары ў адной выбарчай акрузе з улікам патрабаванняў нашай яўкі выбаршчыкаў практычна немагчыма”, - падкрэсліла Ярмошына.

Другога тура, па яе словах, не будзе ні па адным з выбарчых акругаў.

Па дадзеных ЦВК, у цэлым па Беларусі яўка выбаршчыкаў склала 74,3%.

Каментуючы інфармацыю незалежных назіральнікаў аб завышэнні яўкі выбаршчыкаў сябрамі камісій, Ярмошына адзначыла, што ЦВК давярае толькі пратаколам выбаркамаў, падпісаным ўсімі сябрамі камісіі.

«Ніякія іншыя дадзеныя не могуць супернічаць з гэтымі дакументамі ў сілу таго, што сябры выбарчых камісій нясуць як адміністрацыйную, так і крымінальную адказнасць за дакладнасць дадзенага пратаколу. А назіральнікі не нясуць ніякай адказнасці, таму могуць ўпісаць любую лічбу», - заявіла кіраўнік ЦВК.

Паводле яе слоў, заявы аб завышэнні яўкі выбаршчыкаў тычыліся толькі 5-6 участкаў па ўсёй Беларусі, у той час як назіральнікі кажуць пра завышэнні яўкі як аб стабільнай тэндэнцыі.

Ярмошына не змагла сказаць журналістам, ці патрапілі ў парламент прадстаўнікі апазіцыі, патлумачыўшы, што ў яе на руках ёсць толькі прозвішчы абраных дэпутатаў, без указання іх партыйнай прыналежнасці. У той жа час кіраўнік ЦВК выказала сумнеў у тым, што апазіцыя прайшла ў Палату прадстаўнікоў. «Ніхто з рэгіёнаў не паведамляў пра гэта», - сказала яна.

За перыяд з 18 па 23 верасня, па словах Ярмошынай, у ЦВК паступіла 110 скаргаў. 36 з іх тычыліся канфліктаў назіральнікаў з выбарчай камісіяй, 1 – паводзін сябраў выбаркамаў, 6 - недахопаў пры апячатванні і захоўванні скрыняў для датэрміновага галасавання, 7 - пытанняў, звязаных з правядзеннем перадвыбарчай агітацыі, 10 - пытанняў, звязаных з недакладнасцямі ў спісах выбаршчыкаў, 39 - іншых пытанняў, 11 - бытавых пытанняў, не звязаных з арганізацыяй і правядзеннем выбараў.

 «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства