Генпракуратура ўхіляецца ад праверкі па скарзе “невыязнога” праваабаронцы

2012 2012-04-02T11:19:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovichv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

Генеральная пракуратура накіравала скаргу намесьніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча, якому быў абмежаваны выезд за межы Беларусі, у Міністэрства абароны. Пра гэта праваабаронца быў праінфармаваны лістом з Генпракуратуры 28 сакавіка.

У скарзе Стэфановіч прасіў правесьці пракурорскую праверку і устанавіць асобаў, якія прынялі неправамернае рашэньне аб абмежаваньні ягонага права на выезд з Рэспублікі Беларусь, а таксама прыняць неадкладныя меры па аднаўленьні парушаных правоў.

Па меркаваньні Валянціна Стэфановіча, "падобныя дзеяньні па абмежаваньні выезду з краіны  маюць наўмысны характар і скіраваныя на парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзян на свабоду перамяшчэння выключна па палітычных матывах. У дадзеным выпадку Генеральная пракуратура павінна была правесьці пракурорскую праверку, ад чаго яна цалкам ухілілася, перадаслаўшы скаргу ў Міністэрства абароны".

Рашэньне аб часовым абмежаваньні выезду за межы Беларусі Валянцін Стэфановіч будзе таксама абскарджваць і праз суд.

11 сакавіка Валянцін Стэфановіч не змог выехаць зь Беларусі. На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску “Каменны Лог” супрацоўнікі памежнай службы паведамілі, што яму адмоўлена ў выезьдзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international