viasna on patreon

“Спіс невыязных” у дзеянні: Стэфановіча не выпусцілі за мяжу

2012 2012-03-11T21:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich_27.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Сёння, 11 сакавіка, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч не змог выехаць з Беларусі. На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску “Каменны Лог” супрацоўнікі памежнай службы паведамілі, што яму адмоўлена ў выездзе.

Ніякіх тлумачэнняў на гэты конт праваабаронца не атрымаў.

Гэта ўжо не першы інцыдэнт на бягучым тыдні. У сераду, 7 сакавіка, у гэтым жа пункце пропуску анулявалі выезд на тэрыторыю Еўрапейскага Саюза лідэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку.10 сакавіка беларускія памежнікі не дазволілі выехаць у Вільню cтаршыні партыі "Справядлівы свет" Сяргею Калякіну і актывісту Руху "За Свабоду" Віктару Карняенку.

Нагадаем, напачатку сакавіка інтэрнет-партал TUT.BY паведаміў, што беларускія ўлады разглядаюць “магчымасць абмежавання выезду з краіны для асобаў, якія прама заклікалі да ўвядзення санкцый супраць Беларусі” і “папярэдне ў спісе значыцца 108 прозвішчаў”. Такім чынам беларускі рэжым рэагуе на пашырэнне спісу беларускіх чыноўнікаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі ЕС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства