viasna on patreon

Улады Беларусі ствараюць "спіс невыязных"?

2012 2012-03-01T11:09:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Улады разглядаюць магчымасць абмежавання выезду з краіны для асобаў, якія прама заклікалі да ўвядзення санкцый супраць Беларусі, паведаміла TUT.BY крыніца, блізкая да кіраўніцтва краіны.

Як стала вядома TUT.BY, папярэдне ў спісе значыцца 108 прозвішчаў, у тым ліку былога старшыні Вярхоўнага савета Беларусі Станіслава Шушкевіча, старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука і старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанны Літвіной.

Нагадаем, што ў панядзелак Савет міністраў замежных спраў краін Еўразвяза прыняла рашэнне аб пашырэнні спісу беларускіх чыноўнікаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі ЕС. Спіс папоўніла 21 прозвішча, сярод якіх начальнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў і суддзі раённых судоў Мінска.

У адказ на гэта рушыла ўслед жорсткая рэакцыя беларускага МЗС: рашэнне аб адклiканнi беларускіх паслоў з Варшавы і Брусэлю, а таксама рэкамендацыя Польшчы і ЕС адклікаць сваіх паслоў з Мінска. Па выніках экстраных кансультацый у Брусэлі 28 лютага было прынята рашэнне аб адклiканнi з Мінска кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў ўсіх краін ЕС.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства