viasna on patreon

Права на выезд за межы Беларусі Валянцін Стэфановіч будзе бараніць у судзе

2012 2012-03-22T12:19:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valiancin_stefanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Намесьнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, якому быў абмежаваны выезд за межы Беларусі, будзе абскарджваць гэтае рашэньне ў судзе Цэнтральнага раёна Менска.  

Паколькі ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі праваабаронцу паведамілі, што ягонае прозвішча  ўнесенае ў сьпіс невыяздных па прычыне “ухіленьня ад мерапрыемстваў па прызыву”, ён просіць суд прызнаць дзеяньні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, неправамоцнымі.

Ён лічыць падставы для абмежаваньня права на выезд з Рэспублікі Беларусь абсурднымі і відавочна незаконнымі.

"Па-першае, я на 12 гадоў старэй, чым максімальны прызыўны ўзрост, які устаноўлены дзеючым заканадаўствам, а па-другое, я ўжо праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў 1990-92 гг." -- паведамляе прваабаронца

Стэфановіч просіць таксама абавязаць Міністэрства абароны ліквідаваць дапушчанае парушэньне і падаць звесткі ў органы МУС аб выключэньні яго з банку дадзеных аб грамадзянах Беларусі, права на выезд якіх за межы рэспублікі  часова абмежаванае ў сувязі з іх несапраўднасьцю.

Адначасова праваабаронца накіраваў скаргу ў Генеральную пракуратуру. Ён просіць устанавіць асобаў, якія прынялі неправамернае рашэньне аб абмежаваньні ягонага права на выезд з Рэспублікі Беларусь,а таксама прыняць неадкладныя меры па аднаўленьні парушаных правоў.

11 сакавіка Валянцін Стэфановіч не змог выехаць зь Беларусі. На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску “Каменны Лог” супрацоўнікі памежнай службы паведамілі, што яму адмоўлена ў выезьдзе.

На сёньняшні дзень вядома 13 прозвішчаў тых, каму забаронены выезд з Беларусі. 21 сакавіка Вінцук Вячорка разам з 14-гадовай дачкой Ружанай быў спынены на мяжы ў Брэсце. Яму паведамілі, што прозвішча занесенае ў сьпіс невыяздных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства