Валянціна Стэфановіча дадалі ў сьпіс невыяздных з-за “ўхіленьня ад прызыву” (дакумент)
Намесьнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч наведаў падраздзяленьне па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства, каб даведацца, па якой прычыне яму абмежаваны выезд за межы Беларусі.
У дэпартаменце заявілі, што Валянцін Стэфановіч ўнесены ў сьпіс невыяздных па прычыне “ухіленьня ад мерапрыемстваў па прызыву”. Гэта было здзейснена па прадстаўленьню нейкага Чарэдніка А. В. Праваабаронца наведаў раённы ваенкамат, у якім стаіць на ўліку. Там адмаўляюць факт прызыву, паколькі Валянцін Стэфановіч даўна звольнены ў запас. У Менскім гарадскім ваенкамаце таксама абверглі інфармацыю аб прызыве намесьніка старшыні “Вясны”.
Нагадаем, што 11 сакавіка Валянцін Стэфановіч не змог выехаць зь Беларусі. На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску “Каменны Лог” супрацоўнікі памежнай службы паведамілі, што яму адмоўлена ў выезьдзе.
На сёньняшні дзень вядома 12 прозвішчаў тых, каму забаронены выезд з Беларусі.