viasna on patreon

Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва даслалі каментары да скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН

2012 2012-02-09T14:48:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aan-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маці і сястра асуджанага да смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва накіравалі ў Камітэт па правах чалавека ААН свае аргументы да каментароў урада Рэспублікі Беларусь.

Па словах юрыста-праваабаронцы Рамана Кісляка, аспрэчванне довадаў Беларусі неабходна для прызнання скаргі прыймальнай і магчымасці далейшага яе разгляду па сутнасці.  Згодна з практыкай Камітэта па правах чалавека ААН, ні скарга па нагляду, ні прашэнне аб памілаванні не лічацца ўнутранымі сродкамі прававой абароны, як гэта сцвярджаецца ў каментарах беларускага ўраду.

- Практыка паказвае, што асуджаны да смяротнага пакарання  ў Беларусі даведваецца аб тым, што яму адмоўлена  ў задавальненні скаргі ў парадку нагляду і прашэнні аб памілаванні  за некалькі хвілін да пакарання. Бачна, што няма ніякай рэальнай магчымасці  для смяротніка за гэтыя некалькі хвілін прадставіць у Камітэт па правах чалавека скаргу і дачакацца яе рэгістрацыі. Таму патрабаванне аб вычарпальнасці ўнутраных сродкаў да падачы скаргі ў ААН гучыць як здзек, - кажа Раман Кісляк.

Нагадаем, 30 лістапада  2011 года Вярхоўны суд Беларусі прыгаварыў Уладзіслава Кавалёва да смяротнага пакарання па абвінавачанні ў датычнасці да ўчынення тэрарыстычнага акту ў Мінску ў красавіку 2011 году.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства