Справа Сяргея Каваленкі за бел-чырвона-белы сцяг спынена

2011 2011-12-27T14:17:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

26 снежня Кастрычніцкі райсуд Віцебска спыніў адміністрацыйную справу супраць актывіста, на якога склалі пратакол пасля з’яўлення бел-чырвона-белага сцяга на краме “Пяты элемент”. Але становішча Сяргея Каваленкі гэта істотна не паправіла: ён па-ранейшаму знаходзіцца і следчым ізалятары, пакуль ідзе следства па крымінальнай справе, распачатай паводле артыкула 415 “Ухіленне ад адбывання пакарання”. 

З лета 2010 года Сяргей Каваленка адбывае так званую “хатнюю хімію” – умоўнае пакаранне, прысуджанае за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы. Яго вінавацяць у парушэнні рэжыму адбыцця гэтага пакарання – з гэтай нагоды ўзбуджана справа па крымінальным артыкуле. Калі яго прызнаюць вінаватым, то віцебскаму актывісту пагражае да трох гадоў турэмнага зняволення.

Парушэнні рэжыму – гэта вяртанне  дахаты пазней вызначанага часу, а таксама некалькі адміністрацыйных справаў, распачатых супраць Каваленкі падчас яго ўмоўнага пакарання. Так, за выхад з бел-чырвона-белым сцягам 24 сакавіка гэтага году актывіст быў пакараны адміністрацыйным арыштам. І на працягу гэтага месяца у розных судах Віцебску ідуць працэсы, ініцыяваныя супраць Каваленкі.

Адну з гэтых справаў і спыніла суддзя Іна Грабоўская. Яна не ўбачыла неабвержных доказаў таго, што сцяг над крамай “Пяты элемент” узняў менавіта Сяргей Каваленка. Адпаведнае абвінавачанне міліцыянты абгрунтавалі на тым, што ў інтэрнэце з’явіўся відэаролік, дзе відаць, як Сяргей Каваленка выразае доўгі драўляны кій, а потым нейкі чалавек непазнавальнай знешнасці вывешвае сцяг. Суд гэткі доказ віны актывіста не прыняў.

Жонка актывіста Алена Каваленка гаворыць, што шмат што залежыць ад выніку яшчэ адной справы, распачатай поводле скаргі ў міліцыю супрацоўнікаў інспекцыі па выкананні пакаранняў:

“Яны цвердзяць, што Сяргей Каваленка іх нецэнзурна абразіў. Але ў судзе паказанні сведак і абвінаваўцаў разышліся – ніхто не можа нават адназнчна згадаць, якія лаянкавыя словы ўжываў Сяргей! Між тым з боку супрацоўнікаў інспекцыі стаўленне адназначна негатыўнае: адна з інспектарак нават зневажала Сяргея за тое, што ён размаўляе па-беларуску. Муж падаў на яе скаргу ў абласную пракуратуру. Аднак на яе, як і на шэраг іншых скаргаў, адказу пакуль няма – адны толькі адпіскі, што скаргі накіраваныя ў міліцыю, да непасрэднага кіраўніцтва гэтых супрацоўнікаў”.

Пакуль Сяргея Каваленку трымаюць у СІЗА, сям’я пазбаўлена сродкаў да існаваньня. У сям’і Каваленкаў двое дзяцей: сын школьнік і дачка, якой усяго паўгода. Жонка знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцём. Сям’ю ўтрымліваў арыштаваны актывіст, які працаваў прыватным прадпрымальнікам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international