Свабоднаму прафсаюзу ААТ «Полацк-Шкловалакно» не даюць падпісаць калектыўны дагавор

2011 2011-10-19T16:38:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prafsayuz-pravy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікам суполкі Свабоднага прафсаюза на ААТ «Полацк-Шкловалакно» не даюць магчымасці падпісаць калектыўны дагавор ад імя сваіх сябраў. Па сцвярджэнні прадстаўнікоў дырэктарата, ад імя ўсіх работнікаў дадзенага прадпрыемства дагавор падпісваюць выключна кіраўнікі афіцыйнага Белхімпрафсаюза, які ўваходзіць у ФПБ.

Па словах кіраўніка СПБ Віктара Стукава, сябра СПБ Мікола Шарах уваходзіў у камісію па падрыхтоўцы калектыўнага дагавора на прадпрыемстве, на якой агучыў шэраг прапаноў, якія ўвайшлі пасля ў канчатковы тэкст дагавора. Аднак да падпісання дакумента прадстаўнікі СПБ дапушчаныя не былі.

Стукаў звязвае нежаданне дырэктарата бачыць подпіс СПБ на дамове з артыкулам № 24 Закона аб прафсаюзах, які гарантуе прафсаюзным актывістам пэўную абарону ад звальнення ў выпадку рознагалосся з кіраўніцтвам прадпрыемства. Аднак дадзены артыкул прымяняецца толькі ў тым выпадку, калі пэўны прафсаюз з'яўляецца ўдзельнікам калектыўнага дагавора.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international