Напярэдадні Чарнобыльскага шляху затрымалі двух бабруйскіх журналістаў

2006 2006-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома пра затрыманне ў Бабруйску двух журналістаў недзяржаўнай газеты "Бобруйский курьер". Іх звінавачваюць у парушэнні арт. 156 КоАП і сёння будуць судзіць.

Як распавёў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар "Бобруйского курьера" Мікалай Санаценка, пазаштатных карэспандэнтаў выдання Мікіту Быцэнку і Юрыя Светлакова спынілі на вуліцы 25 сакавіка супрацоўнікі Ленінскага раённага аддзялення міліцыі Бабруйску. Праверыўшы ў іх дакументы, міліцыянты спачатку адпусцілі журналістаў, але потым, атрымаўшы нейкія ўказанні па мабільным тэлефоне, затрымалі іх і адвезлі ў гарадскі ізалятар часовага ўтрымання. М. Быцэнка і Ю. Светлакоў прабылі за кратамі з вечара 25 красавіка да 13.00 26 красавіка, калі іх адпусцілі на волю да вечаровых судовых слуханняў. У судзе 26 красавіка высветлілася, што журналістаў звінавачваюць у адміністратыўным правапарушэнні: нецэнзурнай лаянцы насуперак заўвагам ахоўнікаў парадку. Ані М. Быцэнка, ані Ю. Светлакоў не прызнаюць сваёй віны. Паколькі ў суд не з’явіліся сведкі з боку абвінавачання, слуханні перанеслі на 27 красавіка. Чакаецца, што сёння будзе вынесены прысуд па іх справе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international