Саюз адвакатаў Малдовы заступіўся за беларускіх адвакатаў

2011 2011-02-03T12:47:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Саюз адвакатаў Малдовы звярнуўся са зваротам да беларускага Мінюста, старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Беларусі, старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

У звароце саюз адвакатаў выказаў сваю крайнюю занепакоенасць цяперашнім становішчам адвакатаў у Беларусі і нязгоду з дзеяннямі Мінюста Беларусі, "накіраванымі на абмежаванне адвакатаў у магчымасці ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці і на ўшчамленне іх грамадзянскіх правоў і свабод".

У сувязі з падзеямі апошняга часу ў Беларусі Саюз адвакатаў Малдовы звярнуўся да Старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Беларусі з просьбай падтрымаць і ў далейшым аказваць дапамогу ў барацьбе органаў адвакацкага самакіравання за незалежнасць адвакатуры і гарантыі адваката на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці.

Саюз выказаў Прэзідыуму Мінскай гарадской калегіі адвакатаў сваю салідарнасць і падтрымку ў яго дзейнасці па адстойванні незалежнасці інстытута адвакатуры і гарантый асобных адвакатаў.

Саюз адвакатаў Малдовы заклікаў Мінюст Беларусі спыніць неабгрунтаваны ціск на адвакатаў і на органы адвакацкага самакіравання. 

Тэкст звароту можна прачытаць тут.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international