viasna on patreon

Затрыманьні пад час акцыі ля будынку КДБ. Суды пачнуцца ў 10 раніцы

2011 2011-01-30T19:29:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2011-01-30.akcija-kdb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

30 студзеня а 18-й гадзіне ля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ у Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Да будынку КДБ выйшлі людзі з партрэтам Андрэя Саньнікава і надпісам "Свабоду Саньнікаву". Міліцыя перашкаджала сабрацца на акцыю, пагражаючы затрыманьнямі.

Праз дваццаць хвілін пад'ехаў аўтазак, пастаяў некалькі хвілінаў і ад'ехаў. На месцы засталіся ўдзельнікі акцыі і міліцыянты. Людзі пакрысе пачалі разыходзіцца.

Пад час акцыі было затрымана 7 чалавек, сярод якіх - Максім Вінярскі, Зьміцер Бойка, Кася Людвіг, Паліна Кур’яновіч, Леанід Кулакоў, Марына Адамовіч.

Усе затрыманых заўтра будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.  Мяркуецца. што суды распачнуцца ў 10 раніцы па адрасе: вул. Кірава, 21 (Суд Цэнтральнага раёну Менска.)

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства