Беларускіх актывістаў затрымліваюць у Маскве

2010 2010-11-30T15:02:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі спецслужбаў 28 лістапада ў Маскве ў раёне Баграціёнаўскага праспекту затрымалі  актывіста Ігара Аліневіча, якога беларускія праваахоўныя органы падазраюць ва ўдзеле ў нападах на будынкі Генштабу ў Менску і амбасады Расіі гэтай восеньню.

Як паведамляе belarus.indymedia.org, увесь апошні час адзін з таварышаў Ігара, які, дарэчы, таксама затрымліваўся па падазрэньні ў нападах на 9 сутак, праз інтэрнэт дамагаўся сустрэцца з ім.  Аднак па дарозе да места планаванай сустрэчы 6 невядомых агентаў схапілі Аліневіча і запіхнулі ў аўтамабіль. Яшчэ адзін беларускі актывіст паспеў уцякчы. Верагодна, зараз Ігар будзе чакаць экстрадыцыі на радзіму.

Месцазнаходжаньне Аліневіча на дадзены момант спрабуюць высветліць ягоныя родныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства