На Брэстчыне абвешчаныя вынікі праверкі падпісных лістоў

2010 2010-11-11T16:37:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/blanki-stosy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкая абласная камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь апублікавала вынікі праверкі падпісных лістоў за вылучэнне кандыдатаў на гэтую пасаду.

Усяго на Брэстчыне збіралі подпісы і перадалі іх пасля ў тэрытарыяльныя раённыя камісіі ініцыятыўныя групы 10 вылучэнцаў (за выключэннем Уладзіміра Правльскага).

Найбольшая колькасць грамадзян у рэгіёне падтрымала вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі (за яго падпісаліся 229837 чалавек), а праверку прайшлі амаль 55 тысяч подпісаў, пададзеных за гэтага прэтэндэнта, з якіх 111 прызнаныя несапраўднымі. У іншых вылучэнцаў колькасць забракаваных подпісаў выглядае наступным чынам: за Дзмітрыя Уса - 339, Уладзіміра Някляева - 337, Віталя Рымашэўскага - 333, Рыгора Кастусёва - 206, Мікалая Статкевіча - 165, Андрэя Саннікава - 152, Віталя Цярэшчанка - 100, Яраслава Раманчука - 72 , Алеся Міхалевіча - 55.

З паведамлення абласной камісіі вынікае, што акрамя звычайнай праверкі падпісных лістоў у некаторых прэтэндэнтаў подпісы правяраліся дадаткова. І хоць у асобных раёнах у чатырох вылучэнцаў - Статкевіча, Саннікава, Рымашэўскага і Уса - колькасць несапраўдных подпісаў перавышае 15% ад праверанага, у цэлым па Брэсцкай вобласці ўсімі прэтэндэнтамі неабходная норма выкананая.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international