Бабруйск: Настаўнікаў прымусілі сабраць па 300 подпісаў за Лукашэнку
https://spring96.org/be/news/35990
2010
2010-10-07T12:40:51+0300
2010-10-07T12:40:51+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/nastaunik.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскім праваабаронцам стала вядома, што ўчора, 6 кастрычніка, настаўнікаў сярэдніх школаў збіралі ў адміністрацыі Першамайскага раёна. Пра гэта паведаміла настаўніца САШ № 30.
- Не ведаю, па якіх крытэрах нас адбіралі, але пазвалі на сход не ўсіх, - распавядае педагог. – Нам сказалі, што мы павінны сабраць за Лукашэнку па 300 подпісаў кожны. Канечне, нам гэта непрыемна, але што зробіш, прыйдзецца збіраць, каб не страціць працу.
Нажаль, жанчына не ведае, хто канкрэтна з імі размаўляў на сходзе. Але яна адзначыла, што гэты чалавек быў не з аддзела адукацыі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”