Прыхільніка М.Статкевіча і У.Някляева ўжо 15 дзён трымаюць у “псіхушцы”

2010 2010-10-06T18:47:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар Навалукомля  Пётр Баравік  выказаў жаданне збіраць подпісы за гэтых патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду. Але рабіць гэтага не можа, бо супрацоўнікі міліцыі пад прымусам даставілі яго ў Лепельскі псіхтятрычны шпіталь.

Як ужо паведамлялі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” (http://spring96.org/be/news/35352/ ) Пётр Баравік мусіў атрымаць заказным лістом дакументы на фармаванне ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за  М.Статкевіча і У.Някляева. Але канверт прынеслі  распячатаным, і часткі дакументаў тым не было – у прыватнасці тых, што датычацца кампаніі Уладзімера Някляева.

Пётр Баравік патэлефанаваў  у міліцыю і запатрабаваў правесці следства, а заадно высветліць, ці няма на канверце слядоў радыёактыўных рэчываў. За гэты не зусім удалы жарт  прыехаўшыя міліцыянты  завезлі яго на асведчанне спачатку да псіхіятра ў Навалукомль, а потым – на прымусовае лячэнне ў Лепельскі псіхіятрычны шпіталь.

Сітуацыю каментуе юрыст, каардынатар ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіч па Віцебскай вобласці Аляксей Гаўруцікаў:

- Менавіта я накіроўваў Пятру Баравіку ліст з укладзенымі дакументамі. І цяпер пытаюся дабівацца праўды: пішу скаргі ў адпаведныя інстанцыі. У прыватнасці, я абураны тым, што міліцыянты ўзялі на сябе абавязкі па дастаўцы П.Баравіка ў медычную ўстанову. Па-першае, калі псіхіятр В.Красоўская палічыла майго калегу небяспечным для грамадства і выдала накіраванне на прымусовае лячэнне, то навошта было адпускаць яго дахаты? І чаму праз гадзіну да Пятра Пятровіча зноў прыехала міліцэйская машына, і на ёй, а не на “хуткай дапамозе”, яго ўсё ж павезлі ў “псіхушку”? На гэтыя пытанні я атрымаў адказ з пракуратуры, што супрацоўнікі міліцыі не перавышалі службовых паўнамоцтваў і толькі дапамагалі медыкам. У такім выпадку да медыкаў у мяне таксама ёсць прэтэнзіі, якія я выкладу ў скарзе ў Мінздраў. Усім зразумела: калі чалавек псіхічна хворы і ўяўляе сацыяльную небяспеку, то яго ізалююць адразу. Аднак у выпадку з Пятром Баравіком было інакш: яго адпусцілі дахаты. Пэўна, ягоныя паводзіны былі адэкватныя? Дык чаго ў такім выпадку праз гадзіну яго ўсё ж завезлі ў псіхіятрычны шпіталь? Дарэчы, Пётр Пятровіч казаў, што там яго сустрэлі наступнай фразай: “Калі ты не скончыш займацца палітыкай, мы схаваем цябе тут гадоў на сем!” Пра гэта я таксама напішу ў Мінздраў. Бо кожны чалавек, калі ён нават і стаіць на ўліку па псыхіятрычным захворванні, мае права на ўласныя палітычныя перакананні. Між іншым, хаця П.Баравік і прызнаны інвалідам 2-й групы, ён ужо не першыя выбары дапамагае нам збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў, і добра з гэтым спраўляецца. І ўрэшце мушу сказаць пра тое, што давялося пачуць на прадпрыемстве “Віцебскаблпошта” у адказ на маю скаргу. Мне сказалі, што я нічога не змагу даказаць, бо дакументы былі не ў пластыкавым, а ў папяровым канверце. І ніякай адказнасці за іх страту яны не панясуць. Між іншым, дакументы на стварэнне ініцыятыўнай групы У.Някляева не атрымала таксама і Алла Каралёва, таксама жыхарка Навалукомля – ёй таксама прынеслі распячатаны канверт. Жонцы  Пятра Баравіка  паабяцалі, што на гэтым тыдні яго выпішуць з “псіхушкі”, але ягоную гісторыю я лічу вельмі паказальнай!”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international