Сяргея Панамарова падазраюць у абразе прадстаўнікоў улады

2010 2010-07-06T13:13:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/panamarou.jpg
Сяргей Панамароў

Сяргей Панамароў

Клецкі актывіст Руху "За Свабоду" выкліканы на допыт у пракуратуру Мінскай вобласці.

У позве пазначана, што Сяргей Панамароў 9 ліпеня а 10 гадзіне мусіць з'явіцца да следчага па асабліва важных справах сп. Азарэвіча ў абласную пракуратуру, што месціцца ў Мінску па адрасе Шчадрына, 1.

У адносінах да актывіста ўзбуджана крымінальная справа. Актывісту Руху інкрымінуюць артыкул 369 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь ("Абраза прадстаўніка ўлады"). Як паведаміў Сяргей Панамароў, вядзецца пра пяць эпізодаў. Мясцовыя начальнікі, сярод якіх старшыня райвыканкама Анатоль Бойка, старшыня райсавета Пётр Дудзік, раённая суддзя Алена Гасцеева ды іншыя, арганізавана вырашылі падаць супраць яго заявы.

Сяргей Панамароў расцэньвае гэты крымінальны пераслед як палітычны, звязаны з крытыкай мясцовых уладаў на старонках бюлетэня "Бойкі Клецк", які ён выдае цягам апошніх год. Вядома, што крымінальная справа грунтуецца на сямі артыкулах з "БК", дзе следчыя адшукалі хоць якія прыкметы абразы.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international